Беларускі Калегіум і Кнігарня «ЛогвінаЎ» запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі» / «Kastuś Kalinoŭski and the Nation-Building Process in Belarus»
У прэзентацыі бяруць удзел:
— Алесь Смалянчук — рэдактар кнігі, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук,
— Ірына Дубянецкая — доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума,
Андрэй Казакевіч — доктар палітычных навук (PhD), Беларускі калегіум, Інстытут «Палітычная сфера»,
Алесь Краўцэвіч —доктар гістарычных навук, Цэнтр беларускіх даследаванняў (Варшава),
— Андрусь Унучак — кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі,
— Язэп Янушкевіч кандыдат філалагічных навук, літаратар.
Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.00.