Часопіс «Дзеяслоў» і кнігарня «Галіяфы» запрашаюць на ўручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» за найлепшую паэзію, прозу і дэбют у 2015 годзе. Шорт-ліст прэміі гл. ТУТ.
У вечарыне возьмуць удзел: дзеяслоўцы Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, а таксама лаўрэаты прэміі ранейшых гадоў і музыкі Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас).
Мінск, Траецкае прадмесце, Старавіленская, 6. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Комментарии