Афиша22

«Пяцісотгоднасць» — презентация новой кампании в Минске

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу – раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у інавацыйнай гонцы «культурных гаджэтаў».

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» абвяшчаюць кампанію «Пяцісотгоднасць», прысвечаную юбілею беларускага друку.

Арганізатары прапануюць адпаведна значнасці падзеі годна сустрэць і адсвяткаваць 2017 год шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Усіх, хто ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, Саюз пісьменнікаў і «Бацькаўшчына» заклікаюць далучыцца да кампаніі «Пяцісотгоднасць». Вы можаце размясціць банеры, прысвечаныя славутай даце, на сваіх інтэрнэт-рэсурсах; правесці культурна-асветніцкія акцыі; брэндзіраваць сваю прадукцыю. Нашы героі – друкары, пісьменнікі, мастакі, мецэнаты, перакладчыкі, асветнікі – прадаўжальнікі справы Францішка Скарыны, вартыя таго і чакаюць вашай увагі.

Для тых, хто ўжо ведае пра 500-гадовы шлях беларускага кнігадруку і хоча даведацца, з чаго ён пачынаўся, адбудзецца першая імпрэза кампаніі «Пяцісотгоднасць» – прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету. Старажытнагрэцкія манускрыпты, якімі карыстаўся Скарына, былі нанова перагледжаныя Антоніем Бокунам. У выніку праз паўтысячы гадоў паўстаў новы пераклад Бібліі.

Прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка ў Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3), пачатак а 18-й.

Удзел возьмуць:

  • Барыс Сачанка, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
  • Алена Макоўская, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • Антоній Бокун, пастар, перакладчык, аўтар новага перакладу Новага Запавету
  • Уладзімір Арлоў, пісьменнік
  • Аляксандр Фірысюк, старшыня Біблійнага таварыства
  • Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі
  • Лявон Баршчэўскі, перакладчык, грамадскі дзеяч
  • Песні на словы Рыгора Барадуліна выканае Аляксандр Віслаўскі, музыка, колішні ўдзельнік ансамбля «Песняры» і гурта Rouble Zone

Вядучы: Усевалад Сцебурака, літаратар

Уваход вольны!

Комментарии2

Сейчас читают

Украина перерезает пути снабжения российской армии по трассе Таганрог — Мариуполь — Мелитополь — Джанкой12

Украина перерезает пути снабжения российской армии по трассе Таганрог — Мариуполь — Мелитополь — Джанкой

Все новости →
Все новости

В Италии ремонтируют уникальную мозаику, пострадавшую от странного туристического ритуала1

Россияне презентовали в Минске бело-красно-белый поезд10

«Кризис в Украине с этого начался». Путин в Астане намекал на будущие проблемы в Армении1

Издание «Руины Беларуси» признали одной из самых красивых польских книг2

«О каком союзе можно говорить?» Лукашенко в Астане раскритиковал Россию за навязывание утильсборов22

Соболенко рассказала, будет ли менять фамилию после свадьбы1

Уволен в отставку заместитель генерального прокурора Алексей Стук7

Советник Минобороны Украины: Глобальное вторжение формата 2022 года уже не повторится

Минские Шабаны накрыли облака цементной пыли1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украина перерезает пути снабжения российской армии по трассе Таганрог — Мариуполь — Мелитополь — Джанкой12

Украина перерезает пути снабжения российской армии по трассе Таганрог — Мариуполь — Мелитополь — Джанкой

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць