Беларуская мова88

Мова наша. Пара заўваг наконт тэрміна «сацыяльнае выабражальнае»

Піша Пётра Рудкоўскі.

Пару заўваг наконт тэрміну «сацыяльнае выабражальнае» і ўжывання «выабражэнне», «выабражанае», «выабражальнае» замест «уяўленне», «уяўленае», «уяўляльнае».

На адным з форумаў у якасці галоўнага аргументу за ўвядзеннем «выабражэння» быў сфармуляваны аргумент этымалагічны: гэтае слова з'яўляецца адэкватным этымалагічным адпаведнікам лацінскага «imaginatio».

Што ж, магу пагадзіцца, што пры выбары адпаведніка варта звярнуць увагу на этымалогію перакладанага слова як на адзін з дадатковых фактараў. Этымалагічны аргумент я б размясціў прыкладна на тым самым месцы, што і аргумент мілагучнасці. Але выносіць прынцып этымалагізму на першае ці другое месца — гэта сур'ёзнае непаразуменне. Проста задумаймася над наступным: этымалогія слова С — гэта гісторыя марфалагічных ператварэнняў і іх значэнняў, якая распасціраецца на тысячагоддзі і губляецца ў прэгістарычных часах, дзе не было пісьмовых крыніц. Адразу ж паўстае пытанне: якую эпоху ўзяць за аснову пра вызначэнні «праўдзівай» этымалогіі? Возьмем, для прыкладу, тое ж самае «imago/imaginatio». Калі ўзяць за аснову значэнне, у якім гэта слова ўжывалася ў лацінска-класічны перыяд, то паўстае пытанне: а чаму не ўзята за аснову даўнейшая этымалогія, напр. з прота-італійскага перыяду, калі яно, у форме «ima», значыла «двайнік, копія». Можа быць, «imagined societies» варта перакладаць «капіяваныя грамадствы»? А чаму не ўзята за аснову прота-індаеўрапейская этымалогія, адпаведна якой «heim» (дзеяслоўны продак «imago») — гэта «пераймаць, імітаваць» (мо тады: «імітаваныя грамадствы»?)

Другое. Нават калі і паразумеемся наконт таго, якая эпоха гісторыі значэння дадзенага слова павінна быць узята за аснову, то і так застанецца наступная праблема. Амаль ніколі не бывае так, што дадзенае слова мае толькі адно-адзінае значэнне. Амаль заўсёды яно мае некалькі, некалькінаццаць ці некалькі дзясяткаў значэнняў або адценняў значэнняў. Вермемся зноў да прыкладу з «imaginatio». Тое, што «imaginatio» значыць толькі і выключна «выабражэнне-рознае-ад-рэпрэзентацыі», — гэта няпраўда. Праўда толькі тое, што «выабражэнне-рознае-ад-рэпрэзентацыі» — гэта адно са значэнняў. У лацінскай мове «imaginatio» значыла і выдумку, і працэс выдумвання, значыла таксама працэс стварэння ментальных рэпрэзентацый, і самі гэтыя ментальныя рэпрэзентацыі. Такім чынам, каб магчы прымяніць этымалагічны крытэр, трэба не толькі арбітральна вызначыць эпоху ўжывання таго ці іншага значэння, але і спасярод розных значэнняў з дадзенай эпохі трэба арбітральна выбраць нейкае «прывілеяванае».

Мяне асабліва здзівіла, што на «пацверджанне» таго, што «imaginatio» ніяк нельга перадаваць як «у-яўленне», спадар Баркоўскі прывёў грэцкі адпаведнік «φαντασία». Здзівіла таму, што гэты адпаведнік — акурат жывое сведчанне таго, што этымалогія ў перакладчыцкай практыцы мае неістотнае значэнне. Назоўнік «φαντασία» паходзіць ад дзеяслова «φαίνω», даміноўнае значэнне якога акурат: «вы-яўляць, чыніць яўным, пра-яўляць». Так што абапіранне на філасофскім першаадпаведніку «imaginatio» прамаўляе акурат на карысць «уяўлення»! (Што тычыцца мяне, то я прымаю «ўяўленне» па іншых, больш «прыземных», прагматычных прычынах; але калі ўжо гаворка пайшла пра ролю этымалогіі, то — супадзеннем лёсу — маем такую сітуацыю, што акурат «у-яўленне» этымалагічна бліжэйшае грэцкаму першаадпаведніку «φαντασία» (які хаваецца за лацінскім «imaginatio»), чым «выабражэнне» (якое паходзіць ад оb-rаzъ і, падобна як і «рыс-аваць», «аб-рыс-оўваць» сігналізуе ментальнае абазначэнне контураў той ці іншай рэчы — этымалогія зусім далёкая ад грэцкага «φαίνω»).

Што тычыцца перадачы канцэптаў тыпу «социальное воображаемое» або «imagined communities», то тут больш істотным ёсць іншае: падбор суфіксаў. На грунце ангельскай мовы ёсць далікатная, але немалаважная розніца паміж «imagined» i «imaginable» (на грунце лацінскай: «imaginatus» i «imaginabilis»). Пры перакладанні расейскага «воображаемое» таксама варта адлюстраваць факт, што гэты назоўнік ёсць субстантывізацыяй пасіўнага дзеепрыметніка. Такім чынам, «выабраж-альн-ае» тут грэшыць таксама ў плане не дужа адпаведнага суфікса. Бадай: «выабражанае» або «выабражаемае» (паколькі суфікс «-альн-« сігналізуе не столькі пасіўнае, колькі магчымаснае значэнне). Аналагічна пры перакладанні ангельскага дзеепрыметніка «imagined» — варта, каб пасіўны стан быў чытэльны ў беларускім эквіваленце. Вось гэта больш істотныя рэчы, чым этымалагічныя значэнні таго ці іншага слова.

Комментарии8

Сейчас читают

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Все новости →
Все новости

В Дании нашли мертвого кита. Это может быть Тимми, спасенный две недели назад у берегов Германии

В Минске задержали организатора финансовой пирамиды, который за два года сколотил 750 тысяч долларов3

В ближайшие дни до +27°С

ВСУ уничтожили в Крыму и на Донбассе еще два ЗРК, пробивают коридоры в небе над оккупированными территориями1

Удары ВСУ по НПЗ повредили 23% нефтеперерабатывающих мощностей России6

Минчанки заплатили по 100 рублей, чтобы с роскошью посмотреть «Дьявол носит Prada 2». Но всю роскошь получили только блогеры12

«Что-то пошло не так». Как белоруска весь год покупала доллары и сколько потеряла4

Рублевые вклады: какие ставки предлагают банки и что происходит с деньгами с учетом курсов4

Трамп сообщил о фантастических сделках с Китаем после встречи с Си7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць