Мнения22

Письмо в будущее

Піша Андрэй Дзмітранок.

Апошнім часам стала папулярна пісаць тэксты ў выглядзе лістоў. Чаму б і мне не скарыстацца трэндам, а калі братэрская і сяброўскія кірункі занятыя, свой ліст я напішу незнаёмцу з умоўнага 2117 года.

«Шаноўны спадар Хо5А90і!

Калі ты чытаеш гэтыя словы, я ўпэўнены, што ўсё ў вас добра і вы не толькі не спазналі ядзернай зімы, але і здолелі стрымаць паўстанне машын.

Я спадзяюся, кава ў вас такая ж смачная, як у нас, а вырошчваеце вы яе, напэўна, на асобных планетах. Уяўляю такую Эрыду, на адной частцы якой калумбійскія каланізатары займаюцца кавай, а другая палова ўся ў агурках, бо належыць земляробам з Піншчыны. Веру, вы змаглі і не такое, розныя там міелафоны, транклюкатары і тэлепартацыі для вас — звыклая штодзённасць, а практычную алхімію вывучаеце ў пачатковай школе.

Табе, пэўна, больш цікава, як нам жывецца? Нішто сабе: ёсць, канечне, асобныя недахопы, але так, па дробязі. Напрыклад, дармаеды. Гэта ў ваш цудоўны час працуюць выключна машыны, а людзі занятыя сузіраннем і разважаннямі, як пра тое марылі старажытныя грэкі. У 2017-м усе мусяць працаваць, інакш — дармаед. Ты б не паверыў, але ў нас нават пісьменнікі трапілі ў лік дармаедаў. Уяўляеш? Людзі, якія бачаць далей і глыбей за ўсіх нас разам узятых, вымушаныя плаціць падатак. Разумею, што гэта часова, але пакуль так.

Цябе б здзівіў і той халівар (так мы называем дыскусіі на форумах), што зладзілі журналісту, калі ён пасмеў вызначыць 7 добрых момантаў у жыцці на Беларусі. Гэта ў ХХІІ стагоддзі беларусы — галоўныя геданісты чалавецтва, а пакуль бачыць добрае ў сваім жыцці шмат каму цяжка. Я нават баюся ўявіць, што было, калі б гэты смяльчак вызначыў не 7, а 77 момантаў. Ты б паглядзеў, колькі абурэння было, калі будавалі бібліятэку, а лядовыя палацы! Ты ж нічога такога не падумай, у бібліятэцы мы чытаем і захоўваем кнігі, а ў палацах ганяем у хакей. Дзіўныя густы нашых архітэктараў? Ну выбачай, трэба ж было з нечага пачынаць.

Мы ж пакуль толькі вучымся: будаваць, не атаясамліваць краіну з уладай, любіць сваё, паляпшаць, ганарыцца.

Думаеш, гэта лёгка — радавацца і шукаць тут нешта светлае з нашымі заробкамі і зімой у чвэрць года. Яшчэ як цяжка! Гэта ў Більбаа з яго сонцам і віном у святочным натоўпе пануе весялосць, а ў наш Новы год мне так і хочацца самому кінуцца ў бойку. Цяжка жывецца і нават бедна, але па індэксах шчасця наперадзе ідуць краіны не самага вялікага дабрабыту. Атрымаецца і ў нас: мы ўжо ведаем, як друкаваць грамадой кнігі, дапамагаць адзін аднаму без дзяржавы, навучымся і святкаваць, зразумела, калі будзем усміхацца і вітаць адзін аднаго. А пакуль нам цяжка знайсці нешта добрае ў краіне гэтаксама, як і адшукаць пазітыў у кожным з нас. Ты пасміхаешся, бо ведаеш, што мы пераможам, а мне давядзецца яшчэ трымаць адказ за свой аптымізм.

Вось неяк так асцярожна шукаем сябе ў краіне, сцвярджаючы, што Беларусь можа быць асэнсаваным выбарам для жыцця і можа сапраўды падабацца. Шэпчам, што варта бачыць не толькі кепскае, бо ўрэшце з тым і застанешся, у незалежнасці ад таго, хто пры ўладзе.

Табе напэўна ўсё гэта пацешна, а мне радасна, бо, калі ты чытаеш гэты ліст, — усё ў нас удалося. Таму ніякіх Хо5А90і — мой ліст да Тараса са светлага 2117.

Усяго найлепшага.

24.01.2017

Мінск, Беларусь»

Комментарии2

Генассамблея ООН проголосовала за мир в Украине. Беларусь была против23

Генассамблея ООН проголосовала за мир в Украине. Беларусь была против

Все новости →
Все новости

Тихановская обратилась к украинцам: Мы, белорусы, знаем, что такое Россия. Мы знаем ее имперские аппетиты20

«Если Путин пойдет на Нарву, мы пойдем на войну» — министр обороны Швеции1

В 2025 в России опубликовали на 40% больше некрологов по военнослужащим, чем в 202410

Жители дома в «Минск-Мире»: Температура в комнатах — ниже 18 градусов, спим под двумя одеялами5

Садовника из-под Борисова осудили. Предположительно, по делу Гаюна

«Сегодня ровно четыре года, как Путин берет Киев за три дня». Владимир Зеленский записал обращение в годовщину начала войны3

Маск хочет построить город на Луне за 10 лет. Почему уже не на Марсе?3

Сестры Груздевы драматично рассказали, как их выставил за дверь министр культуры Руслан Чернецкий. «Как собак»30

«Все дело в одном человеке»: Зеленский обратился к Трампу с одной просьбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генассамблея ООН проголосовала за мир в Украине. Беларусь была против23

Генассамблея ООН проголосовала за мир в Украине. Беларусь была против

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць