Афиша

«Песні матчыны з Ушаччыны» — концерт в Минске

Палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21). Пачатак 19.00.

26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нарадзіўся 24 лютага 1935 года), у Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца вялікі канцэрт і прэзентацыя CD-дыску новага супольнага праекту беларускіх музыкаў «Песні матчыны з Ушаччыны».

У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Народны альбом».

Новым праектам, які працягвае традыцыю сумеснай творчасці беларускіх музыкаў, стала складанка «Песні матчыны з Ушаччыны».

Гэты праект аб’яднаў музыкаў вакол асобы Рыгора Барадуліна — народнага паэта Беларусі. «Песні матчыны з Ушаччыны» — пераасэнсаванне і аднаўленне вушацкіх песень, якія Рыгору Барадуліну ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

У праекце возьмуць удзел гурты «Re1ikt», «Vuraj»«Harmonic Style Project»«Варган»Ірэна Катвіцкая, Вера Саламонік і Ілона Лесь, хор «Салютарыс»Віктар Сямашка, Міхась Скобла.

Грошы на запіс дыску і падрыхтоўку канцэртнай прэзентацыі збіраліся з дапамогай краўдфандынгавага праекта на Talaka.by. Карыстальнікі платформы актыўна падтрымалі ідэю, і праект сабраў 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў).

Інтэрнэт-прэзентацыя новага супольнага музычнага праекту «Песні матчыны з Ушаччыны» адбудзецца за тыдзень да канцэрту. На мерапрыемстве 26 лютага спонсары праекту змогуць атрымаць CD-дыскі, а наведнікі — пачуць песні нажыва і набыць складанку.

Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» — выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут ёсць абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

Паслухайце прэм’еру першай песні праекту з назвай «Ой, лятала». Гэта народны спеў з Ушачаў, які вельмі любіў Рыгор Барадулін і яго маці Акуліна Андрэеўна. Песня ў выкананні гурту «Vuraj» і вакаліста гурта «Re1ikt» Уладзіміра Казлова загучала цяпер у фолк-рок аранжыроўцы.

26 лютага, 19.00, Палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21).

Кошт квіткоў: 14 і 18 рублёў. Пункты продажу і касы глядзіце на ByCard.by.

Квіткі таксама можна набыць анлайн на ByCard.by.

Кантактныя тэлефоны па ўсіх пытаннях: +37529 5657218, +37529 6517898.

Сачыць за навінамі канцэрта можна праз суполкі «УКантакце» і на «Фэйсбуку».

Комментарии

Сейчас читают

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины23

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Все новости →
Все новости

Режиссер фильма о «СВО» упала с моста в Осетии и погибла14

Девочка встретила на даче медведя. Он мирно отдыхал во дворе1

Популярный тревел-блогер из Польши съездил в Беларусь. Таких цен и количества камер он не ожидал14

«Вольный Киев — Свободный Минск». Тихановская продемонстрировала железнодорожный билет ФОТОФАКТ6

Тихановская об ударах России по Украине: Каждый такой удар только еще раз показывает истинную сущность путинского режима10

«Была только $1000»: эти минчане купили квартиру почти без сбережений3

Принудительные аборты и продажа девственности. Бывшая гейша рассказала о темной стороне своей работы

Тихановская приехала на кладбище к Марии Зайцевой2

Статкевич — Колесниковой: Люди не скотина на базаре35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины23

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць