Культура55

Последний день пасхальной акции от Arche: 44 издания

Як паведамляе рэдакцыя часопіса Arche, сёлета на велікодны распродаж выстаўленая рэкордная колькасьць выданьняў — 44 папяровыя й 34 электронныя.

Большасьць выданьняў прапануецца з адчувальнымі зьніжкамі — да 70%. Некаторыя зь іх, прыкладам, кнігі Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии, Збор твораў у 3-х тамах Мікалая Улашчыка. Том 1 і ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы ніколі раней не прадаваліся з дысконтам. 

Наклады іншых выстаўленых на распродаж выданьняў, такіх як «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі» Cяргія Плахія або «Краіна пагранічча: выбраныя творы» Аляксандра Краўцэвіча фактычна вычарпаныя. Гэтая акцыя — адна з апошніх магчымасьцяў займець названыя кнігі. Сярод папяровых выданьняў выклікаюць цікавасьць раманы Сяргея Пясецкага («Багам ночы роўныя» і «Жыцьцё раззброенага чалавека»), шматлікія даследаваньні на тэму Беларусі пад нямецкай акупацыяй, працы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку магнацкіх родаў Радзівілаў і Сапегаў, публікацыі аб паўстаньні 1863-1864 гг. на беларускіх землях, штудыі аб гісторыі беларускіх рэгіёнаў — Полаччыны, Віцебшчыны, Гарадзеншчыны й Палесься, культавыя слоўнікі Некрашэвіча-Байкова, Касьпяровіча й Шатэрніка, зьмястоўныя матар'ялы па гісторыі Заходняе Беларусі, а таксама архівы творчае й навуковае спадчыны нашых выбітных навукоўцаў — Антона Адамовіча (1464 старонкі), Адама Бабарэкі (сукупны аб'ём каля 3000 старонак) і Адама Станкевіча (каля 1200 старонак).

Сярод электронных выданьняў нельга не адзначыць наступныя пазыцыі: папулярныя нумары ARCHE («Жанчыны ў беларускай гісторыі»«Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага», «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» і іншыя). 

Варты ўвагі і нумар «Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час», што выйшаў аб'ёмам у 1108 старонак. У ім зьмешчаныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча й ранняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. А таксама — выпуск, у якім друкуюцца «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1794 г.» Міхала Клеафаса Агінскага, 24 слоўнікі беларускае навуковае тэрміналёгіі, выданыя ў 1920-х гадох сукупным аб'ёмам каля 3000 старонак (Том 1, Том 2, Том 3), кнігі Мечысловаса Ючаса «Грунвальдская бітва», Яна Станкевіча «Язык і языкаведа» Юрыя Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі» і іншыя.

Акцыя дзейнічае да 8 траўня. Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі і інфармацыя пра тое, як іх атрымаць, ёсць на сайце Arche.

Комментарии5

Сейчас читают

За убийство человека в ИЧУ Борисова арестовали двух заключенных-рецидивистов и 26‑летнего милиционера Клещёнка

За убийство человека в ИЧУ Борисова арестовали двух заключенных-рецидивистов и 26‑летнего милиционера Клещёнка

Все новости →
Все новости

В Беларуси и в декабре продолжают расти белые грибы, а зеленушки и подзеленки собирают ведрами ФОТО2

В Грозном беспилотник врезался в небоскреб рядом с резиденцией Кадырова4

Чиновники объяснили, что стало с ценным валуном в Вилейке6

В Каунасе ищут маньяка, который убил двух молодых девушек, а до квартиры третьей не дошел12

Ватикан передал коренным народам Канады их ценности из своих музеев5

В Беларусь хотят привлечь 50 тысяч трудовых мигрантов9

В Вилейке «потеряли» валун, который считался памятником природы республиканского значения

МАРТ: Новогодний оливье для белорусов в этом году подешевел на 2 рубля2

В Сенице под Минском установили скульптуру пожарного с ребенком ФОТОФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За убийство человека в ИЧУ Борисова арестовали двух заключенных-рецидивистов и 26‑летнего милиционера Клещёнка

За убийство человека в ИЧУ Борисова арестовали двух заключенных-рецидивистов и 26‑летнего милиционера Клещёнка

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць