Обо всём22

Для Дарьи Лис из Залесья собрали необходимую сумму на приобретение элетроколяски

22 чэрвеня каманда краўдфандынг-кампаніі «Вазок для Дашы» спыніла збор сродкаў на электравазок для пісьменніцы і журналісткі Дар'і Ліс з Залесся (Смаргонскі раён).

Мэтай дабрачыннага праекту было сабраць блізу 15 тысячаў еўра на нямецкі вазок, які палепшыў бы якасць жыцця Дар'і, якая мае дыягназ СМА, і даў бы ёй свабоду творчасці. Агулам дзякуючы кампаніі было сабрана 15170 рублёў або 8 000 еўра або каля 50% ад патрэбнай сумы, паведамляе блог кампаніі на talaka.by.

Але таксама ў працэсе збору высветлілася, што вазок з вертыкалізатарам не вырашыць усіх праблемаў.

Кампанія дапамагла Дар'і даведацца пра літоўскую фірму teida.lt, якая займаецца імпартам медыцынскага абсталявання. Дзякуючы іх паслугам, Дар'я зможа набыць вазок Invacare TDX SP2 Ultra Low Maxx.

Гэта вазок без вертыкалізатара — затое з «гарызанталізатарам» — дазваляе разгружаць пазваночнік, не кладучыся на ложак. Для Дар'і гэта таксама вельмі важна і карысна.

У Літве вазок будзе каштаваць крыху больш за 10 тысячаў еўра. Крыху менш за 80% гэтай сумы кампенсуюць сродкі, сабраныя дзякуючы кампаніі. Суму, якой не стае, пагадзіўся кампенсаваць сябра Дар’і, які не пажадаў, каб мы называлі яго імя.

Апроч таго не трэба выпісваць запчасткі з Нямеччыны. Сервіснае абслугоўванне даступнае ў Вільні або Коўне, што вельмі блізка ад Залесся. Гэта зробіць карыстанне новым вазком больш камфортным і менш накладным для сям'і Ліс.

Дар'я перадае ўсім шчырыя вітанні і запрашае ў Залессе.

Пасля набыцця вазка яна абяцае быць вашым асабістым гідам па мястэчку і сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, адзначаюць аўтары кампаніі і шчыра дзякуюць усім, «хто спрычыніўся да збору сродкаў словамі і справамі. І асабліва - Юліі Чарняўскай і Юрыю Зісеру, Жанне і Міхаэлю Кромерам, Міхалу Анемпадыставу, Уладзіміру Арлову, Іне і Ігару Карнеям, Вользе Ліпковіч, Дар'і Царык, Ганне Герынай… Фэйсбучным фрэндам, сябрам і знаёмым Дар’і ў «рэальным» жыцці, калегам-журналістам і калегам-літаратарам, а таксама роднай школе Дар’і ў Залессі. Пералічыць усіх, хто спрычыніўся, проста немагчыма».

Комментарии2

Сейчас читают

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет7

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет

Все новости →
Все новости

Каллас заявила, что посольство США выехало из Киева3

Япония во власти масштабной аллергии. В этом виноват проект 1950‑х годов2

Сначала закопали тело, потом откопали и сожгли, а прах развеяли. В Гомеле раскрыли убийство2

Британская разведка: На войне в Украине погибли почти полмиллиона российских солдат8

Обязаны ли рестораны давать воду клиентам: громкое решение суда в туристической Италии3

Кто тот парень, который ждал девушку под дождем в Минске? Вы наверняка видели то романтичное видео19

Евросоюз пока не будет назначать переговорщика с Путиным2

Байден судится с администрацией Трампа из-за собственных мемуаров2

Найден манускрипт чернокнижника из Радошковичей, считавшийся утраченным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет7

Неудачное техническое решение дорого обошлось организаторам голосования в Координационный совет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць