Амерыканка Эбігэйл нарадзілася без правай рукі, але гэта не перашкодзіла ёй навучыцца смачна гатаваць, граць на гітары, у гольф і нават на барабанах. Прычым робіць яна гэта без аніякага пратэза.
«Доктар сказаў бацькам, што мая рука проста «перастала расці», калі я яшчэ фармавалася ва ўлонні маці. І больш ніякіх тлумачэнняў. Хаця цяпер я сама думаю, што гэта — прыродны дэфект — амелія. Але ён ніколі не перашкаджаў мне быць бясстрашнай і спрабаваць самыя розныя рэчы. Цяпер мне 29 гадоў і я пачала здымаць відэа, каб прадэманстраваць людзям, што жыццё можа быць класным і паўнавартасным, незалежна ад абставін», — дзеліцца Эбі кароткай біяграфіяй.
І яе сіла духу сапраўды ўражвае — паглядзіце самі некалькі выпускаў «Abshow»: як спрытна ў яе атрымліваецца асвойваць розныя хобі, нягледзячы на адсутнасць пяці пальцаў!
Сейчас читают
Помните Даниила из Офиса Тихановской, которому за два дня собрали деньги на онкологическую операцию? Ему написал тот самый одноклассник, который его ударил — с чего все и началось
Комментарии