Наука и технологии1818

На смартфонах Xiaomi появился белорусский интерфейс

У канцы 2017 года кампанія Xiaomi заявіла, што выйшла на першае месца па колькасці прададзеных смартфонаў у Беларусі. Між тым беларускамоўны інтэрфейс прыладамі кампаніі доўгі час не падтрымліваўся. Нядаўна ўсё змянілася.

Усе мабільныя тэлефоны кампаніі Xiaomi працуюць на аперацыйнай сістэме Android, выкарыстоўваючы фірмовую абалонку MIUI — моцна перапрацаваную версію карыстальніцкага асяроддзя, што найбольш адлюстроўваецца на дызайне сістэмы і некаторых прынцыпах кіравання прыладай.

Доўгі час MIUI не мела беларускамоўнага інтэрфейсу. У пачатку 2018 года «Нашай Ніве» стала вядома, што група энтузіястаў якраз займаецца перакладам, каб вырашыць гэтую праблему. 

Мінскі праграміст Максім Якушкін, адзін з удзельнікаў перакладу, распавёў нам тады, што пасля Новага году працэс моцна замарудзіўся. 

Максім Якушкін.

«Увогуле ў якасці перакладчыкаў зарэгістраваліся каля 15 чалавек. Але праблема ў тым, што з іх актыўна перакладаюць толькі 2—3 чалавекі, — казаў Максім. — Наш прагрэс за тыя два месяцы, як я далучыўся, падрос на 22% і цяпер складае каля 50%. Але на час калядных святаў праца над перакладам крыху прыпынілася, і мне сумна, што працэс рухаецца так павольна».

У сваім матэрыяле мы распавялі, якім чынам можна дапамагчы праекту, і, як кажа Максім, цягам наступных некалькіх дзён з'явілася шмат новых актывістаў, і пераклад паскакаў. 

Прайшло крыху больш за два месяцы. З намі звязаўся Максім Якушкін і паведаміў, што для смартфонаў Xiaomi, якія працуюць на АС Anroid 7 і Android 8, з'явілася беларуская мова (у прашыўках MIUI версіі 8.3.8 і 8.3.15, якія выйшлі 09 і 16 сакавіка адпаведна).

Яе цяпер падтрымлівае інтэрфейс, а вось убудаваныя дадаткі — пакуль не. Дапамагчы працягнуць беларусізацыю MIUI могуць усе ахвотныя тут. Свайго перакладу чакаюць яшчэ больш за 40 тысяч фраз.

Актывісты займаліся гэтай справай абсалютна бясплатна, у вольны час. Таму для іх стала нечаканасцю навіна, што кампанія абрала 50 перакладчыкаў на розныя мовы з усяго свету, якія пераклалі больш за ўсё фраз, і ўзнагародзіла іх каштоўнымі падарункамі. Так, беларус Аляксандр Новікаў заняў другое месца (пераклаў больш за 50 тысяч фраз), а Зміцер Горбач і Максім Якушкін падзялілі трэцяе (кожны пераклаў ад 9 да 45 тысяч фраз). 

Комментарии18

Сейчас читают

Тихановская: Перемены в Беларуси — это вопрос времени. Вот основные тезисы её выступления на конференции «Новая Беларусь»25

Тихановская: Перемены в Беларуси — это вопрос времени. Вот основные тезисы её выступления на конференции «Новая Беларусь»

Все новости →
Все новости

Белорусские студенты завоевали шесть золотых медалей на Международной математической олимпиаде6

Сын президента Зимбабве, предположительно, лечился в Беларуси от наркотической зависимости1

Путин стал избегать поездок в регионы в европейской части России, куда регулярно долетают дроны1

Канопацкая опубликовала фото из центра Варшавы23

Что такое теория неправильной обуви?4

Дочь российского генерала, ответственного за мобилизацию, помогает уклоняться от армии за деньги

Пять охранников прикрывали Лукашенко, пока он фотографировался с деревенской семьей16

Бабарико рассказал, с каким проектом возвращается в политику28

Белорусского Синюю Бороду отпустили из российской тюрьмы умирать дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тихановская: Перемены в Беларуси — это вопрос времени. Вот основные тезисы её выступления на конференции «Новая Беларусь»25

Тихановская: Перемены в Беларуси — это вопрос времени. Вот основные тезисы её выступления на конференции «Новая Беларусь»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць