Кино44

3 и 4 ноября в Минске — дополительные показы культового фильма «Огненные колесницы» по-белорусски

Першыя паказы брытанскага фільма прайшлі ў Мінску 26-28 кастрычніка, у межах праекта «Беларускія ўікэнды». Іх, паводле арганізатараў, наведалі 1300 чалавек.

Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг пры падтрымцы velcom. Паказы пройдуць у кінатэатры «Масква».

Ніжэй — 5 прычын, чаму гэты фільм нельга прапусціць:

  1. Узнагароды. «Вогненныя калясніцы»— адзін з самых тытулаваных брытанскіх фільмаў за ўсю гісторыю. У 1981 годзе ён атрымаў чатыры «Оскары», у тым ліку ў катэгорыі «За найлепшы фільм». Брытанскі кінематограф здолеў паўтарыць гэты поспех толькі праз трыццаць год з фільмам «Кароль прамаўляе». Акрамя «Оскара» стужка атрымала шэраг іншых узнагарод, у тым ліку Канскага фестываля, BAFTA і «Залаты глобус».
  2. Сусветная слава. Фільм атрымаў культавы статус у Вялікабрытаніі і шырока вядомы ва ўсім свеце. Але ў нашай краіне пра стужку амаль ніхто не чуў. Таму калі вы не глядзелі фільм, то цяпер ёсць магчымасць выправіць гэты культурны прабел.
  3. Музыка. Усе складнікі фільма створаны цудоўна, але неверагодная музыка Вангеліса вартая асобнай узгадкі. Гэтую знакамітую мелодыю вы напэўна неаднаразова чулі, нават калі ўпершыню даведаліся пра існаванне фільма з гэтага артыкула.
  4. Сапраўднасць гісторыі. Гэты фільм распавядае пра рэальныя падзеі, якія адбыліся 100 год таму. Гаральд Абрахамс, адзін з герояў фільма, мае беларускія карані. А другі герой, Эрык Лідэл, напэўна, самы вядомы спартсмен за гісторыю Алімпійскіх гульняў. Ён ушаноўваўся прынамсі на 4 Алімпіядах на працягу амаль 100 год. Пра яго напісаны кнігі, зняты дакументальныя і мастацкія фільмы, нават мультфільмы! Апошні фільм, «На крылах арла», быў зняты ў 2016 годзе і распавядае пра канец жыцця Лідэла. Але самым знакамітым творам сталі «Вогненыя калясніцы».
  5. Беларуская мова. «Беларускія ўікэнды» — адзіны праект, які паказвае кіно па-беларуску на шырокім экране. Праекту ўжо 2 гады, і колькасць гледачоў за гэты час наблізілася да 50 тысяч. «Вогненныя калясніцы» агучвалі найлепшыя беларускія артысты. Беларуская мова ў інтэр’ерах Брытаніі пачатка 20 стагоддзя дакладна вартая вашай ўвагі!

Стужка распавядае пра знакамітых ангельскіх бегуноў: Гаральда Абрахамса, навучэнца Кембрыджа, габрэя з беларускімі каранямі і Эрыка Лідэла — шатландскага місіянера ў Кітаі. Кожны з іх бяжыць і перамагае, але дзеля чаго? Наперадзе Алімпіяда ў Парыжы 1924 года, фінальнае змаганне і кульмінацыя іх жыцця…

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і па спасылцы.

Комментарии4

Сейчас читают

«Ретрансляторы выключить, снять и показать нам, что они сняты». Зеленский объяснил, почему поставил ультиматум и что должен сделать Минск27

«Ретрансляторы выключить, снять и показать нам, что они сняты». Зеленский объяснил, почему поставил ультиматум и что должен сделать Минск

Все новости →
Все новости

Кир Стармер уже в понедельник может заявить о своей отставке4

Сборная Кюрасао не уступила Эквадору благодаря феноменальной игре своего вратаря 

Украинцы успешно атаковали обе стороны Керченского пролива6

В США отрицают, что Ормузский пролив снова закрыт1

«Зебра-полоски» как спасение от похмелья. Что это такое и действительно ли помогает?1

Где в Европе самая чистая вода для купания? Опубликован новый рейтинг пляжей

Литва признала фигуранта расследования «Нашай Нівы» Скиндерева угрозой национальной безопасности и собирается лишить статуса беженца18

Министр финансов США называл Зеленского «мистер Бин под крэком»31

Белорусы делятся фото аистов, заходящих к ним во двор в гости2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ретрансляторы выключить, снять и показать нам, что они сняты». Зеленский объяснил, почему поставил ультиматум и что должен сделать Минск27

«Ретрансляторы выключить, снять и показать нам, что они сняты». Зеленский объяснил, почему поставил ультиматум и что должен сделать Минск

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць