
Ганна Шапуцька, Павел Севярынец ды іншыя абаронцы Курапат сталі людзьмі года па версіі чытачоў «Нашай Нівы».
У галасаванні на нашым сайце ўзялі ўдзел каля 2000 чалавек. За абаронцаў Курапат прагаласавалі 33% з іх.
Опрос
Нагадаем, што Ганна Шапуцька, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч адыгралі галоўную ролю ў кампаніі супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем паядзім» ля месца пахавання дзясяткаў тысяч ахвяр савецкага рэжыму. Самаахвярная вахта ля забаўляльнага комплексу прыцягнула ўвагу да Курапат, там з'явіўся дзяржаўны манумент, паўсталі новыя крыжы.
На другім месцы, на думку чытачоў НН, — Павел Белавус ды іншыя арганізатары святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны сабралі 24% галасоў.

На трэцяе месца выйшаў новы прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас — кіраўнік урада з чалавечым тварам, з якім многія звязваюць надзеі на рост эканомікі.

На чацвёртае месца чытачы паставілі ахвяру «Справы БелТА» Марыну Золатаву.

Акрамя таго, у спісе былі і сабралі нямала галасоў Глеб Лабадзенка, ініцыятар устаноўкі помніка Касцюшку, а таксама банкір Віктар Бабарыка, фундатар шматлікіх беларускіх культурных праектаў, і новая зорка беларускага тэніса Арына Сабаленка.
-
400‑тысячная статья опубликована на сайте «Нашай Нівы». А о чем были 300‑тысячная, 200‑тысячная, 100‑тысячная?
-
А мы вам говорили: «не думайте, что это копейки»! Стали известны данные, сколько подоходного белорусы Литвы перечислили различным общественным структурам
-
Если вы работаете в Польше, то можете за минуту поддержать «Нашу Ніву» 1,5% подоходного, не потратив ни гроша. Вот как
Сейчас читают
DDoS-атака идет на сайты сразу нескольких белорусских СМИ. Возможно, она связана с шестой годовщиной народного подъема 2020 года и конференцией «Новая Беларусь», которая открылась сегодня
Комментарии