Культура77

Какие тексты включали составители в книгу для чтения для белорусских школьников 30 лет назад + ФОТО

Многія бацькі наракаюць на анахранізм сучасных беларускіх падручнікаў. Там засілле сельскагаспадарчай тэматыкі, героі састарэлі, а прыклады — нязменныя з 60-х гадоў. Адразу відаць, што яны не вучыліся ў савецкі час. Вось што было ў чытанках па роднай мове ўсяго толькі пакаленне таму.

Ясная даль: Кніга для пазакласнага чытання ў 3-м класе для школ з беларускай мовай навучання. Мінск, 1987.

Больш за палову твораў ва ўзятай намі чытанцы было прысвечана Леніну, Камуністычнай партыі, Маскве і Крамлю.

У найлепшых беларускіх пісьменнікаў адбіралі шаблонныя творы найперш на такія тэмы. Вось верш, якім адкрывалася чытанка:

Рыгор Барадулін. Песня радасці

Паглядзі ў прасторы —
Шлюць усмешкі зоры
Гордай і няскоранай велічнай зямлі.
Маладым прадвеснем

Ёсць раздолле песням,
— Ленін і Кастрычнік нам усё далі.
Сонца ў сэрцы кожным.
Славу краю множым.

Людзі свайго шчасця самі кавалі.
У Радзімы-маці
Не злічыць багацця, —
Ленін і Кастрычнік нам усё далі…

Дружбу мы мацуем,
Час на нас працуе.
У сусвет стартуюць нашы караблі.
Светлыя дарогі,
Шлях да перамогі,—
Ленін і Кастрычнік нам усё далі.

У найлепшым выпадку гэта мог быць верш пра «барацьбу за мір».

Па-беларуску дзеці вучылі, што іх радзіма — Расія і СССР, крамлёўскія зоркі.

Марк Смагаровіч. Над картай Расіі

Упэўненасць давала сілу…
Ільіч спыніўся ля стала.
Уся лапцюжная Расія
На карце перад ім была.

Ён верыў, што мінуць нягоды
I што свабодны чалавек
Узніме новыя заводы,
Пакорыць плынь магутных рэк.

Пагасне дымная лучына,
Камбайны выйдуць на палі…
Ля воч праменьчыкі маршчынак
Ад светлых дум і мар ляглі.

Праз цяжкасці і праз нястачы
У кабінетнай цішыні
Расію ён такою бачыў,
Якою стала ў нашы дні.

Ніл Гілевіч. Радзіма

…Я — беларус, і я клянуся,
Што пад сцягам кумача
Я ні на крок не адступлюся
Ад запаветаў Ільіча. 

А вось прыказкі, якія беларускія дзеці вучылі 30 гадоў таму:

  • Відаць з Крамля ўся Савецкая зямля.
  • Па шляху Леніна пойдзеш — шчасце ў жыцці знойдзеш.
  • Ленін згуртаваў народы — пад сцягам свабоды.
  • Слова Леніна не забудзецца: што сказаў, тое збудзецца.
  • Праўда Леніна па ўсяму свету ідзе.
  • Мірна жыць — шчаслівым быць.
  • Добра працуеш — мір мацуеш.
  • Кветкам патрэбна сонца, а людзям мір.

Пасля 1991 года падручнікі падчысцілі ад ідэалагічнай нагрузкі. Але цалкам абнавіць іх, падабраць зусім новае, сучаснае напаўненне дагэтуль не ўдалося. Для гэтага павінны працаваць разам найлепшыя беларускія літаратары, настаўнікі і метадысты.

Комментарии7

Сейчас читают

За «экстремистские» подписки при проверке на границе больше не сажают на сутки7

За «экстремистские» подписки при проверке на границе больше не сажают на сутки

Все новости →
Все новости

Осудили девушку, которая в 2020‑м протестовала против «выборов без выбора» и требовала от кандидатов позиции по Украине8

Правительственный бизнес-джет доставил кого-то из Минска в турецкий Бодрум6

«Я не хожу в суд, меня носят в наручниках». Письмо Алеся Пушкина к Валентину Стефановичу из-за решетки 2

Новый альбом Мадонны возглавил британский хит-парад

Надоели осы? Отвадить их поможет обычный бумажный пакет

Испания вырвала победу у Бельгии и вышла в полуфинал чемпионата мира4

Трамп приказал разбомбить Иран в случае своей гибели6

Американские сенаторы согласовали законопроект об «адских санкциях» против России с Белым домом2

Гомель накрыл ливень ВИДЕО

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстремистские» подписки при проверке на границе больше не сажают на сутки7

За «экстремистские» подписки при проверке на границе больше не сажают на сутки

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць