Культура2121

17 мест в Беларуси, где можно бесплатно взять наклейки с «Погоней»

У межах грамадскай акцыі #ПагоняПобач, якая была абвешчана на платформе molamola.by, беларусы сабралі ўжо 1800 рублёў.

Як і абяцалі арганізатары акцыі, на сабраныя сродкі выпушчаны першы дзесяцітысячны наклад вінілавых налепак з гербам «Пагоня», якія цяпер кожны ахвотны можа ўзяць бясплатна ў 17 месцах і размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Акцыя працягваецца: на ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Што можаце зрабіць вы?

  1. Узяць сабе ды сябрам налепкі ў тых месцах, дзе яны ўжо з’явіліся. Спіс пункаў апублікаваны тут.
  2. Сфатаграфаваць вашую налепку і з хэштэгам #ПагоняПобач расказаць пра акцыю ў сацыяльных сетках.
  3. Прапанаваць сваё месца для распаўсюду налепак (кавярня, крама, гандлёвая кропка ці любое іншае месца з дакладным графікам працы), форма для заяўкі тут.
  4. Падтрымаць акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».

Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

Адрасы першых 17 месцаў распаўсюду налепак:

Крама Symbal.by
г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, уваход з вуліцы
Час працы: 10:00 — 20:00, без выходных

Гульнявая прастора Quvalda
г. Мінск, вул. Куйбышава, д. 22, 1 паверх
Час працы: 11.00 — 22.00, без выходных

Офіс ActiveX
г. Мінск, вул. Будслаўская, д. 23/3, офіс 11
Час працы: 10.00 — 17.00, субота і нядзеля — выходныя

Крама «Імбрык»
г. Мінск, ГЦ «Купалаўскі», павільён 37 і 38 (пад Кастрычніцкай плошчай)
Час працы: 11:00 — 19:00, без выходных

Крама «Мой модны кут»
г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, пав. 333 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»)
Час працы: 11:00 — 20:00, без выходных

Крама «Князь Вітаўт»
г. Брэст, вул. Савецкая, д. 55
Час працы: 10.00 — 21.00, без выходных

Кавярня «Шпаркі лось»
г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 22а, цокальны паверх
Час працы: 11.00 — 23.00, без выходных

Гандлёвы павільён «Мроя»
г. Гомель, вул. Сялянская, д. 41б (Цэнтральны рынак)
Час працы: 10.00 — 17.30, панядзелак — выходны

Цэнтр гарадскога жыцця 
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 6 
Час працы: 10.00 — 20.00, без выходных

Этнакрама «Цудоўня»
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 3.
Час працы: 11:00 — 20:00, без выходных

Крама «Адметнасць»
г. Гродна, вул. Кірава, 3 — 8/1
Час працы: 11.00 — 20.00, без выходных

Кавярня «Наша кава»
г. Гродна, вул. Замкавая, д. 11
Час працы: панядзелак-пятніца: 9.00 — 23.00, субота-нядзеля: 10.00 — 23.00

Арт-паб «Торвальд» 
Віцебск, вул. Талстога, д. 1
Час працы: 10.00 — 4.00, без выходных

Крама «Мой модны кут»
г. Пінск, вул. Леніна, 31-13
Час працы: панядзелак-субота: 11.00 — 19.00, нядзеля: 11.00 — 16.00

Цырульня «Мілана»
г. Ваўкавыск, вул. Міцкевіча, д. 27
Час працы: 9.00 — 18.00, без выходных

Ветдапамога Пружаны
г. Пружаны, вул. Заводская, д.16, офіс 13
Час працы: 9.00 — 18.00, без выходных

Забалоцкі сельскі дом культуры
Мінская вобл, Барысаўскі р-н, в. Забалоцце, зав. Зялены, д. 9
Час працы: 15.00 — 20.00, без выходных

Таксама налепкі можна замовіць поштаю ў любы пункт Беларусі і свету, але ў дадатак да асноўнай замовы праз сайт symbal.by.

Комментарии21

Сейчас читают

Бабарико рассказал, что будет делать дальше1

Бабарико рассказал, что будет делать дальше

Все новости →
Все новости

Рубио: Только США смогут остановить конфликт в Украине2

«Сейчас одумался Макрон». Лукашенко сказал, что передавал французам сообщение от Путина2

«Мегатоп» продавал кеды с политической аббревиатурой — убрали через 30 минут после поста у Азаренка19

Марков: «Замириться» — это коварная тактика Запада, они хотят легализовать новые СМИ под видом конструктивных14

Подробности нападения подростков с битой и пистолетами на коттедж в Смолевичском районе15

«Решите вопрос, чтобы я мог спокойно прилететь и улететь». Лукашенко рассказал, почему не полетел в Вашингтон14

Вот видеозапись фестиваля «Вершы на асфальце», где Некляев прочитал свое стихотворение «На імяніны святога Валянціна»1

«Оказался не прав». Минский мастер, снявший ролик о плохом сервисе белорусского ноутбука, записал «покаянное» видео7

Бывшая фаворитка Лукашенко Мария Василевич родила ребенка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарико рассказал, что будет делать дальше1

Бабарико рассказал, что будет делать дальше

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць