«Бодай, будка». Роман Наталки Бабиной презентуют в книжном магазине «Логвінаў»
«Як камень з плячэй упаў, гэтыя два месяцы, падаецца, не хаджу, а лётаю, — піша Наталка Бабіна. — Мне ўсё здавалася, што нешта перашкодзіць: не хопіць імпэту, захварэю ды не дажыву, закрыецца выдавецтва… Але ўсё выйшла, справа зробленая. Гэты доўг аддадзены.
Заўтра, 17 снежня, правяду яшчэ адну прэзентацыю ў Мінску, у кнігарні «Логвінаў», ужо па новым яе адрасе (Караля, 22), а 18-й вечара. Ну, як прэзентацыю. Будзе магчымасць набыць кніжку. Буду я. Будзе магчымасць пагаварыць пра тое, што падасца важным».
Комментарии