Культура11

Топ-5 детских книг, на которые издательство «Голиафы» объявило скидки

Выдавецтва «Галіяфы» робіць вялікія калядныя зніжкі ад 21 снежня да 8 студзеня. На 70 пазіцыяў выдавецтва вызначаны кошт у 2 рублі. Прыемныя зніжкі і на кнігі 2019 года, у прыватнасці дзіцячыя.

 

Міхась Зізюк. Таямніца гары Міндоўга 

Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі — распавядаецца на старонках кнігі. Для сярэдняга школьнага веку.

 

 

Лілія Ільюшына. Ключ дарог. Пачатак

На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сабе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра — дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку — справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі? Для дзяцей сярэдняга школьнага веку.

 

Карла Калодзі. Прыгоды Пінокіа

«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам Карла Калодзі.

Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй імя Пінокіа.

Пінокіа, які мог рухацца і размаўляць, нарабіў клопату ўсім. Гарэзлівы, непаслухмяны і ўпарты, ён трапляе ў розныя непрыемныя сітуацыі. Драўляны хлопчык праходзіць доўгі і складаны шлях сталення і ўрэшце робіцца добрым, разумным і міласердным.

 

Таццяна Тамілава. Феі

Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? І як выглядаюць?

Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свае заняткі, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным.

 

Эрык Карл. Вельмі галодны вусень

Гэта дзіцячая кніжка з малюнкамі амерыканскага пісьменніка Эрыка Карла — гісторыя вусеня перад яго ператварэннем у матылька. Кніга на кардонных лістах, яркая асаблівасць — наяўнасць дзірак у кардоне («праедзенных» вусенем).

Агульны наклад арыгінальнай кнігі склаў больш за 30 мільёнаў асобнікаў, яна стала адной з самых прадаваных у гісторыі. Кніга мае велізарную папулярнасць у англамоўным свеце, заваявала шмат узнагарод і была перакладзеная больш чым на 50 моў і пастаянна фігуруе ў спісах найлепшых дзіцячых кніг.

Для дашкольнага веку.

 

Усе кнігі выдавецтва «Галіяфы можна набыць па адрасе: Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47 альбо праз інтэрнэт-краму.

Комментарии1

Сейчас читают

От частников требуют завести идеолога в штате — расспросили, что делают компании18

От частников требуют завести идеолога в штате — расспросили, что делают компании

Все новости →
Все новости

Бывшего пограничника и водителя «Трансгаза» из Новолукомля осудили за политику1

Алесь Беляцкий: Ситуация в Беларуси сейчас самая трагичная и критическая9

Минская пенсионерка заплатила выкуп за «арабского миллионера»3

У олимпийской чемпионки Анны Гуськовой перед Олимпиадой умерла мама1

15‑летний актер из Гродно с надрывом зачитал «Гой ты, Русь моя, родная». И отхватил от белорусов41

Хирург-офтальмолог рассказал о первых симптомах катаракты3

Убила мужа и написала детскую книгу, чтобы пережить горе. Как раскрыли писательницу8

В столичной поликлинике на Западе-4 аппарат МРТ теперь работает круглосуточно — можно пройти обследование хоть посреди ночи4

Бабарико: Я был кандидатом, удобным для всех белорусов. Кто был за Россию, жили в мифе, что это выгодно России39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

От частников требуют завести идеолога в штате — расспросили, что делают компании18

От частников требуют завести идеолога в штате — расспросили, что делают компании

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць