История

«Солидарность»: движение, которое изменило мир и историю

В 2020 году исполнилось 40 лет польскому профсоюзу «Солидарность», который в свое время превратился в широкий народный фронт. Пишет кандидат исторических наук Любовь Козик.

Крызіс за крызісам

Сацыялістычная Польшча (з 1952 па 1989 год яе афіцыйнай назвай была Польская Народная Рэспубліка) прайшла праз некалькі грамадска-палітычных крызісаў.

Першы з іх адбыўся ў 1956 годзе і прывёў да змены лідара Польскай аб’яднанай рабочай партыі, якая мела манаполію на ўладу ў краіне. Улады змушаныя былі пайсці на гэта з-за выступленняў рабочых у Познані ў чэрвені 1956-га. Іх жорстка, з выкарыстаннем зброі задушылі, пры гэтым загінулі дзясяткі людзей. 

Наступны крызіс, 1968 года, быў звязаны з пратэстамі студэнтаў і інтэлігенцыі супраць ідэалагічнага ціску. Ён стаў праявай расчаравання ў афіцыйных лозунгах і заявах аб пабудове справядлівага сацыялістычнага грамадства, якія разыходзіліся з рэальным жыццём у краіне. Маніфестацыі і мітынгі былі спробай паказаць уладзе, што перамены і дэмакратызацыя патрэбны не на словах, а на справе. Аднак задушэнне выступленняў у сакавіку 1968 года ў Польшчы, як і наступнае падаўленне Пражскай вясны ў Чэхаславакіі, падарвалі веру ў магчымасць дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу ў краіне без змены самой сістэмы.

Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў канцы 1960-х вылілася ў масавыя выступленні рабочых у снежні 1970 года. Мірных пратэстоўцаў, як і ў 1956-м, жорстка разганялі. Але партыйнае кіраўніцтва зноў змянілася, а разам з тым прыйшло і разуменне, што выступленні грамадзян выкліканыя перш за усё ўнутранымі, а не знешнімі фактарамі. Кіраўніцтва ПНР адважылася на перагляд сацыяльнай і эканамічнай палітыкі, пашырэнне кантактаў з краінамі Захаду. Бо тыя маглі не толькі прадаць палякам неабходныя тэхналогіі для мадэрнізацыі вытворчасці, але і даць ім крэдыты.

У першай палове 1970-х гадоў назіралася актыўнае развіццё інфраструктуры, будаўніцтва жылля і сацыяльных аб’ектаў. Жыхарам Польшчы стала лягчэй выязджаць за мяжу. Аднак увесь адносны дабрабыт таго часу быў пабудаваны на чужыя грошы, бо сутнасць эканамічнай сістэмы заставалася нязменнай. Гэта вяло да нарастання знешняй запазычанасці і эканамічных праблем унутры краіны. А таму выбух незадаволенасці быў непазбежным. Ужо ў чэрвені 1976-га адбыліся новыя выступленні рабочых.

Салідарнасць да «Салідарнасці»

Рэакцыя ўлады на гэтыя выступленні адрознівалася ад папярэдняй. Гэтым разам супраць рабочых не выкарыстоўвалі зброі. Але найбольш актыўных дзеячаў пачалі затрымліваць, звальняць з працы, ствараць ім праблемы з працаўладкаваннем. У гэтых умовах пратэстоўцаў актыўна падтрымалі інтэлігенцыя і студэнты, якія выступалі з лістамі салідарнасці, а таксама збіралі сродкі для матэрыяльнай і юрыдычнай дапамогі рэпрэсаваным.

Польскі магазін савецкіх часоў выглядаў так. Зрэшты, і беларускі выглядаў падобна. Цяперашняе пакаленне нават не зразумела б, што гэта крама. Wikimedia Commons

Восенню 1976 года ў Польшчы паўстаў Камітэт абароны рабочых (КАР), які арганізоўваў юрыдычную, фінансавую, медыцынскую дапамогу пацярпелым ад дзеянняў улады, а таксама збор і распаўсюджванне інфармацыі аб рэпрэсіях. Галоўнай мэтай КАР стала вызваленне ўсіх затрыманых і арыштаваных і аднаўленне іх на працы. Члены камітэта вялі сваю дзейнасць адкрыта і ў межах прававога поля (напрыклад, заклікалі высылаць лісты ў Сейм з патрабаваннем стварыць надзвычайную камісію для расследавання фактаў парушэння законнасці). Але ўлада і такую актыўнасць лічыла незаконнай. Польскія спецслужбы затрымлівалі асоб, звязаных з дзейнасцю КАР, праводзілі ператрусы, застрашвалі, збівалі.

З-за адсутнасці магчымасці прапагандаваць сваю дзейнасць у афіцыйных СМІ, КАР (з 1977 года пераўтвораны ў Камітэт грамадскай абароны) нелегальна выдаваў улёткі, часопісы і кнігі. На кантрасце з выпусташанымі афіцыйнымі СМІ гэтыя выданні ўспрымаліся як глыток вольнага паветра. 

З 1977 года ў Польшчы пачалі ўзнікаць і іншыя ініцыятывы і грамадскія аб’яднанні. Сярод іх былі «Рух у абарону правоў чалавека і грамадзяніна», «Польскае незалежніцкае пагадненне», «Лятучы ўніверсітэт» і іншыя. У гэты ж час паўстаў і арганізацыйны камітэт Незалежных прафсаюзаў, нешматлікія дзеячы якога траплялі пад рэпрэсіі. Гэтая тканка ініцыятыў расла і расла, бо людзі былі вельмі незадаволеныя, што словы ўладаў звычайна разыходзяцца са справай.

Мяса як апошняя кропля

Прычынамі новага крызісу ў чарговы раз сталі эканамічныя цяжкасці ў краіне.

У другой палове 1970-х Польшча ўсё больш залежала ад паставак з Захаду. Дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся неканкурэнтаздольныя і маларэнтабельныя. Тавараў не хапала, попыт рос. Для аплаты імпарту польскае кіраўніцтва брала новыя і новыя крэдыты. Усё гэта вяло да хуткага росту знешняй запазычанасці. Паступова з’явіліся праблемы з забеспячэннем насельніцтва таварамі першай неабходнасці, раслі цэны, квітнелі спекуляцыя і блат. Пры гэтым афіцыйныя сродкі масавай прапаганды рапартавалі пра «поспехі і развіццё».

Чаша цярпення перапоўнілася летам 1980-га. Апошняй кропляй стала банальнае павышэнне цэн на мяса. Пры гэтым геаграфія выступленняў была занадта шырокай, каб было магчыма спісаць іх на дзейнасць варожых сілаў. Падчас забастовак пачалі вылучацца лідары, якія стваралі камітэты, фармулявалі спіс патрабаванняў (першапачаткова эканамічных, а потым і палітычных), вялі перамовы з кіраўніцтвам і падпісвалі пагадненні.

Як і раней, улады імкнуліся звольніць з працы найбольш актыўных удзельнікаў пратэстаў. Аднак гэтым разам такая стратэгія дала збой.

Інфармацыя пра звальненне з працы кранаўшчыцы Анны Валентыновіч стала штуршком для пачатку 14 жніўня 1980 года забастоўкі на суднаверфі Гданьска.

Яе падтрымалі іншыя прадпрыемствы горада. Ужо праз два дні забастоўшчыкі стварылі Міжзаводскі стачачны камітэт, старшынёй якога абралі Леха Валенсу. Камітэт выступіў з патрабаваннямі, сярод якіх былі стварэнне незалежных ад партыі і працадаўцаў прафсаюзаў, гарантыя права на забастоўку, свабоду слова і друку, спыненне пераследу незалежных выданняў і рэпрэсій па палітычных матывах. 

Выступленні пры гэтым мелі таксама выразна нацыянальны і рэлігійны характар. Выкарыстанне польскага сцяга і бела-чырвоных стужак, каталіцкага крыжа і партрэтаў «свайго» папы Яна Паўла II, правядзенне набажэнстваў на тэрыторыі прадпрыемстваў, якія баставалі, — усё гэта было сімваламі, якія аб’ядноўвалі палякаў.

Картка на малако, 1983 год. Для маладых тлумачым: ты не мог купіць малака, колькі хочаш, а толькі вызначаную колькасць. Картачная сістэма на прадукты ў той час існавала не толькі ў Польшчы, але і ў многіх рэгіёнах СССР. А ў апошнія гады Саюза яна стала паўсюднай і тычылася літаральна ўсіх тавараў. Wikimedia Commons

У хуткім часе страйкоўцаў Гданьска падтрымалі прадпрыемствы Шчэціна і іншых гарадоў, дзе таксама ствараліся міжзаводскія стачкамы. Улады не маглі ігнараваць маштабны рух рабочых і накіравалі для перамоў з імі партыйных функцыянераў. Тыя імкнуліся дамовіцца з лідарамі, спрабавалі шляхам персанальных зменаў на ключавых пасадах спыніць забастоўкі. Аднак дарэмна. І кіраўніцтву ПАРП урэшце прыйшлося пайсці на падпісанне пагаднення са страйкоўцамі. 

Пагадненне (яго падпісалі 31 жніўня ў Гданьску) прадугледжвала магчымасць стварэння і рэгістрацыі новых незалежных прафсаюзаў, распрацоўку закона аб арганізацыі забастовак, перагляд вынесеных прысудаў, аднаўленне на працы людзей, звольненых па палітычных матывах.

У верасні ў Гданьску прайшоў з’езд дэлегатаў рабочых з 30-ці гарадоў, на якім прынялі рашэнне стварыць агульнадзяржаўную «пагаджальную камісію» на чале з Лехам Валенсам і выкарыстоўваць сімвалічную назву «Салідарнасць». 

10 лістапада 1980 года Незалежнае аб’яднанне прафсаюзаў «Салідарнасць» было афіцыйна зарэгістравана.

Надзеі і расчараванні

 «Салідарнасць» стала не столькі прафсаюзам, колькі грамадскім рухам. Ужо вясной 1981 года ў яе шэрагах было 9 мільёнаў чалавек, амаль кожны чацвёрты жыхар Польшчы.

Кіраўніцтва прафсаюза падтрымлівала сувязь з вядомымі праваабаронцамі, эканамістамі, дзеячамі культуры і навукі, карысталася падтрымкай іерархаў Каталіцкай царквы.

«Салідарнасць» адстойвала і абараняла правы рабочых, выступала з крытыкай метадаў кіравання на прадпрыемствах і краіне ў цэлым, мела свае выданні, распаўсюджвала самвыдат, арганізоўвала сустрэчы з вядомымі людзьмі і рабіла яшчэ шмат чаго. Яе заявы пра неабходнасць паляпшэння ўмоваў жыцця, захаванне дэмакратычных і выкарыстанне нацыянальных традыцый моцна кантраставалі з тым, што транслявалася ў дзяржаўнай прапагандзе. 

Афіцыйныя колы Польшчы разумелі, што сітуацыя ў грамадстве ў любы момант можа выйсці з-пад кантролю. Пры гэтым яны знаходзіліся між молатам і кавадлам: з аднаго боку была «Салідарнасць», а з другога — савецкае кіраўніцтва, якое патрабавала сілавога вырашэння сітуацыі ў ПНР і пагражала сілавым умяшаннем, як у Венгрыі 1956-га і Чэхаславаччыне 1968-га.

У момант, калі Лех Валенса стаў на чале прафсаюза, яму было 37 гадоў і ў яго ўжо было шасцёра дзяцей. Ён карыстаўся аўтарытэтам сярод рабочых. Як і большасць палякаў з народу, ён быў вельмі пабожны. Wikimedia Commons

У гэтых умовах новым лідарам ПАРП замест бляклага Станіслава Кані быў абраны генерал Войцех Ярузэльскі, які перад тым займаў пасаду прэм’ер-міністра і міністра абароны.

Восень 1981 года выдалася складанай. У «Салідарнасці» назіраўся раскол і расчараванне. Некаторым здавалася, што яна не выканала сваёй мэты — дэмакратызацыі сістэмы і паляпшэння ўмоваў жыцця, а таму неабходна пераходзіць да больш радыкальных і рашучых дзеянняў.

Тым не менш «Салідарнасць» заставалася моцнай сілай, з якой нельга было не лічыцца. І кіраўніцтва краіны прадэманстравала, што ставіцца да пагрозы з яе боку сур’ёзна, прыняўшы рашэнне пра ўвядзенне з 13 снежня 1981-га ваеннага становішча.

У ноч з 12 на 13 снежня былі арыштаваныя дзеячы «Салідарнасці».

У краіне забаранілі сходы, маніфестацыі і забастоўкі, узмацнілі кантроль цэнзуры, увялі каменданцкую гадзіну, абмежавалі перамяшчэнне па краіне, прыпынілі дзейнасць прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў і таварыстваў, увялі жорсткі кантроль на прадпрыемствах, прыпынілі выпуск некаторых газет. Любое парушэнне ваеннага становішча прадугледжвала пакаранне ад 3 да 10 год турэмнага зняволення, штраф ці часовае затрыманне.

Сыход у партызаншчыну

«Салідарнасць» не была гатовая да такога рашэння ўладаў.

Наяўнасць на вуліцах танкаў, узброеных патрулёў, вобшукі аўтамабіляў страшылі людзей і блакавалі магчымасць супраціўлення. На прадпрыемствы, дзе былі спробы пачаць забастоўку, накіроўвалі міліцыю (яе спецыяльныя падраздзяленні — Матарызаваная падтрымка грамадзянскай міліцыі (аналаг беларускага АМАПа) — ZOMO), армію, а часам і танкі. Пры спробах супраціву рабочых жорстка разганялі і затрымлівалі. У некаторых выпадках у іх стралялі. У 1982 годзе «Салідарнасць», якая і так дзейнічала ў невялікіх групах і канспіратыўна, канчаткова забаранілі.

Па афіцыйнай інфармацыі, за час дзеяння ваеннага становішча (1981—1983 гады) у Польшчы было арыштавана 9 736 чалавек. Людзей застрашвалі, праводзілі выхаваўчыя размовы, спрабавалі вербаваць. Па палітычных матывах судзілі звыш 13 тысяч чалавек.

Формамі пратэснага руху ў гэты час сталі байкот афіцыйных СМІ, прагулкі падчас навінаў на тэлебачанні — у тыя часы тэлеканалаў было адзін-два, і выпуск навін паказвалі адзін на ўсе каналы ў вызначаны час. Людзі таксама масава прымацоўвалі на вопратку рэзістары замест забароненых сімвалаў прафсаюза, адмаўляліся купляць кнігі праўладных аўтараў (а часам і адсылалі ім раней купленыя кнігі). 13 дня кожнага месяца, у памяць пра дзень увядзення ваеннага становішча, грамадзяне арганізоўвалі кароткія акцыі пратэсту, а вечарам тушылі святло ў кватэрах і ставілі на падаконне запаленыя свечкі.

Сярод палякаў былі папулярнымі выказванні тыпу «зіма ваша, вясна наша», «варона арла не паканае» (адсылка да польскага герба — арла, і да абрэвіятуры WRON, Войскова рада оцаленя народовэго, створанага ў ноч на 13 снежня 1981 года Ваеннага савета нацыянальнага выратавання, які палякі пагардліва называлі «врона» — варона).

Валенса і лідары «Салідарнасці» выходзяць з пасяджэння круглага стала 1989 года. У цэнтры — будучы прэзідэнт Валенса ў светлым плашчы, з ім гаворыць будучы прэм'ер Мазавецкі. Wikimedia Commons

Перыядычна пратэсты ўспыхвалі з новай сілай. Вясной 1982-га ў Польшчы прайшлі маніфестацыі, якія былі брутальна разагнаныя. «Салідарнасць» заклікала байкатаваць афіцыйныя мерапрыемствы, ігнараваць афіцыйныя радыё і тэлебачанне. Людзі збіралі грошы на дапамогу палітзняволеным, масава наведвалі патрыятычныя службы ў касцёлах.

Прафсаюз карыстаўся падтрымкай сваіх прыхільнікаў за мяжой (перш за ўсё эмігрантаў), выкарыстоўваў грошы заходніх фондаў, арганізоўваў кантрабандныя пастаўкі друкарскага абсталявання — тады не было інтэрнэту, і роля друкаванага слова была большая, чым у нашы дні.

Важную ролю ў падтрыманні патрыятычных настрояў у грамадстве адыграў візіт на радзіму папы Яна Паўла II у чэрвені 1983 года, а таксама прысуджэнне ў тым жа годзе Нобелеўскай прэміі міру Леху Валенсу.

Прымус да рэформаў

Эканамічная сітуацыя ў Польшчы ў другой палове 1980-х была патавая. Спробы правесці абмежаваныя рэформы скончыліся нічым, толькі яшчэ больш раззлавалі насельніцтва.

Гэтым скарысталася «Салідарнасць», якая вясной — летам 1988 года змагла арганізаваць серыю забастовак па краіне. Іх завадатарамі часта станавілася радыкальна настроеная моладзь. Кіраўніцтва краіны таксама прыйшло да разумення, што без сутнасных, глыбокіх зменаў у сістэме не абысціся, аднак у партыйна-дзяржаўных органах хапала і людзей, якія па-ранейшаму лічылі, што з «ворагамі» можна дзейнічаць толькі сілай.

І тут галоўную ролю сыграў сам генерал Ярузэльскі. Гэта ён настаяў на пошуку кампрамісу з апазіцыяй. Гэта ён настаяў на перамовах з памяркоўным крылом «Салідарнасці».

У якасці пасярэдніка-назіральніка ўлады выбралі касцёл — таму што і ўлады, і апазіцыя біскупам давяралі.

З лютага да красавіка 1989 года — амаль тры месяцы — у Варшаве доўжыўся круглы стол, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі палітычных партый і каталіцкіх аб’яднанняў, апазіцыі і незалежныя эксперты. 

Той самы круглы стол цяпер захоўваецца ў прэзідэнцкім палацы Польшчы. Ён, дарэчы, быў выраблены спецыяльна для тых перамоў. Рабочым на гэта спатрэбілася 20 дзён. Wikimedia Commons

Вынікам працяглых дыскусій сталі рашэнні, якія змянілі сістэму кіравання краінай. Адным з іх легалізацыя «Салідарнасці» і яе ўдзел у парламенцкіх выбарах.

У жніўні 1989 года ўпершыню ў пасляваеннай Польшчы кіраўніком урада стаў не камуніст, а прадстаўнік дэмакратычных сілаў, дарадца «Салідарнасці» Тадэвуш Мазавецкі. Гэта стала кульмінацыйным пунктам барацьбы палякаў за пераўтварэнні ў краіне.

Комментарии

Что записано официальной причиной смерти единственного сына Ермошиной?9

Что записано официальной причиной смерти единственного сына Ермошиной?

Все новости →
Все новости

«Гребут тележками». В Витебске предприниматели из сгоревшего торгового центра продают спасенный товар на улице19

В Пружанском районе выстрелом из винтовки смертельно ранен охотник4

В агрогородке под Молодечно из-за перебоев с электричеством загораются отопительные котлы?6

Великобритания впервые протестировала радиоволновую систему противовоздушной обороны. Что это такое?3

В какие европейские страны ездили белорусы в 2024 году?3

Азербайджанский депутат: Россия должна извиниться за атаку на самолет Баку — Грозный10

Разведка Южной Кореи: ВСУ взяли в плен северокорейского солдата2

Халезин: «Беляцкий — хороший кандидат в президенты. Он такой человек, который хотел бы созерцать Беларусь»9

«Почему она бесится? Мужика давно не было!» ОНТ показало комедию собственного производства. Насмешит вас только концовка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что записано официальной причиной смерти единственного сына Ермошиной?9

Что записано официальной причиной смерти единственного сына Ермошиной?

Главное
Все новости →