Мнения

«Самоорганизация не была тогда сильной стороной общества». Почему авторитаризм в 1996-м победил

Сёння чарговая чорная гадавіна — роўна 24 гады з таго дня, як у нас усталяваўся рэжым у тым выглядзе, у якім мы цяпер яго ведаем. 24 лістапада 1996 года прайшоў рэферэндум, вынікамі якога быў фармальна замацаваны факт здзейсненага канстытуцыйнага перавароту, і ўся-ўся ўлада ў краіне афіцыйна перайшла ў рукі Лукашэнкі. Астатнія ж галіны ўлады, якія і да таго не надта аказвалі супраціў, канчаткова ператварыліся ў прыдаткі і бутафорыю.

Я быў тады зусім малады, мне толькі незадоўга да таго споўнілася 18 гадоў. Але быў дастаткова палітычна падкаваны, каб разумець, што на нашых вачах адбываецца катастрофа. І не магу сказаць, што не рабіў усяго ад мяне залежнага, каб гэта прадухіліць. Што я мог тады, студэнт 2-га курса, зрабіць, акрамя толькі таго, як хадзіць на плошчу Незалежнасці, каб падтрымаць Вярхоўны Савет, які спрабаваў абвесціць Лукашэнку імпічмент? Мабыць, нічога больш. Але гэта якраз рабіў, мы з сябрамі хадзілі туды кожны дзень як на працу, выстойвалі там гадзіны, тым больш што і надвор'е ў прынцыпе спрыяла — цёплы і бясснежны выдаўся той лістапад.

На жаль, было нас на той плошчы вельмі мала, хоць тады яшчэ асабліва не разганялі. Часам збіраўся мо які дзясятак тысяч, мо калі і болей, але па-любому гэта была не тая колькасць, каб быць сур'ёзным фактарам уплыву на сітуацыю ў тых умовах. Самае парадаксальнае, што за паўгода да таго, вясной, па вуліцах Мінска пракацілася цэлая серыя вельмі шматлюдных антылукашэнкаўскіх дэманстрацый, якую пасля гадамі і дзесяцігоддзямі ўспаміналі з настальгіяй, што вось можам жа… Нават вядомая праваабарончая арганізацыя ад той менавіта Вясны назву атрымала. А восенню, калі сапраўды тое было патрэбна як паветра, аказалася, што выходзіць асабліва няма і каму. Так усё і прафукалі, і вось цяпер расхлёбваем.

Прычына пасіўнасці ў лёсавызначальны перыяд апазіцыйнай часткі грамадства, якая, як Вясна-96 паказала, была патэнцыйна на нешта здольная, была, відаць, у тым, што сам Вярхоўны Савет, які трэба было абараняць, праяўляў вельмі мала волі да барацьбы. Не сыходзіла з ягонага боку нейкіх моцных імпульсаў, драйву. Палітычна імпатэнтнае кіраўніцтва, якое баялася лішні рэзкі крок зрабіць, аморфная парламенцкая большасць, складзеная ў значнай ступені з малаўцямных людзей, пастаянная запозненасць у патрэбных кроках, нерашучасць і аглядкі стваралі і ў грамадскіх колах адпаведную атмасферу поўнай безнадзейнасці і асуджанасці на паразу. Самаарганізацыя не была тады моцным бокам грамадства, трэба былі лідары, якіх не аказалася. А Лукашэнка пёр напралом, як малады бугай, яму і тады было не да законаў, не да правілаў, не існавала ні чырвоных ліній, ні маральных абмежаванняў. І многім, многім людзям гэта падабалася, мы маральна не адчувалі тады сябе ў большасці.

Усё гэта вылілася ў страшэнную нацыянальную ганьбу, за якую сорамна дагэтуль. Але гэтым годам мы яе, здаецца, ужо адкупілі. Шкада толькі, што часу так шмат мусілі патраціць, каб зразумець тое, што не хацелі разумець тады. Але, відаць, праз гэта трэба было прайсці.

Комментарии

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

У Шакутина забрали злополучный долгострой «Шантер Хилл» около Дроздов

У Шакутина забрали злополучный долгострой «Шантер Хилл» около Дроздов

Все новости →
Все новости

Все мобильные операторы запустили базовый тариф. У кого самый дешевый?5

Бербок: Более чем очевидно — план Путина провалился

ИТ-холдинг, который привозил Тиля Швайгера и ушел в простой, обещает заплатить команде — нашелся «крупный инвестор»

Трамп прокомментировал трагедию с американскими военными на полигоне в Литве8

Этой ночью российская армия не атаковала Украину ударными беспилотниками

«Байсол» эвакуировал Ольгу Бондареву96

Минчанин Жерар, командир подразделения «Тур», рассказал, как однажды чуть не погиб под Николаевом, а второй раз — под Бахмутом1

Мининформ внес в список запрещенной литературы книгу, которая вошла в топ-100 лучших произведений XXI века10

Вчера в Заславле произошел сильный пожар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакутина забрали злополучный долгострой «Шантер Хилл» около Дроздов

У Шакутина забрали злополучный долгострой «Шантер Хилл» около Дроздов

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць