Общество

Чем известен епископ Великоселец, которого папа назначил временно управлять католической церковью в Беларуси

5 мая 2020 года дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, а цяпер часовы кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі, адзначаў сваё 75-годдзе. Гэта найстарэйшы іерарх сучаснага каталіцкага касцёла ў Беларусі, паведамляе Vatican News.

Тадэвуш Кандрусевіч памятае сваё знаёмства з Казімірам Велікасельцам. Гэта было ў 1980-х гадах у Вільні. У той час малады святар Тадэвуш Кандрусевіч служыў у капліцы Вострабрамскай Маці Божай, а Казімір Велікаселец — працаваў зваршчыкам на будаўніцтве ўнівермага ў Вільні, і прыходзіў на св. Імшу. І ўжо тады — вучыўся ў падпольнай духоўнай семінарыі. Час быў цяжкі, не хапала кніг, таму Казімір прасіў у кс. Тадэвуша літаратуру для навучання. Так і пасябравалі.

Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Ужо ў 1948 г. парафіяльны касцёл тут зачынілі, святара арыштавалі. Але дзякуючы глыбокай веры бацькоў, Казімір з дзяцінства быў прывучаны да малітвы. Да першай споведзі і св. Камуніі хлопчыка рыхтаваў бацька. І ў 10-гадовым узросце адвёз яго на ровары ў бліжэйшы касцёл у Кобрын — гэта 60 км у адзін бок. Казімір Велікаселец памятае, як у дзве гадзіны ночы бацька пасадзіў яго побач на ровар, да 8 раніцы яны былі ў Кобрыне. Там святар прыняў іспыт у Казіміра, дапусціў яго да першай споведзі і Камуніі. Назад дадому — таксама 60 кіламетраў на ровары.

Сям’я слухала па радыё св. Імшу на польскай мове. У юнацтве Казімір вывучыў на памяць Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі. І, калі яго прызвалі ў войска, чытаў яе штодня: калі засцілаў ложак раніцай ці калі клаўся спаць пасля адбою. Кожную нядзелю замест Эўхарыстыі маліўся на Ружанцы. Дарэчы, цяпер біскуп Казімір штодня моліцца ўсе чатыры часткі Ружанца, а таксама разважае Крыжовы шлях.

Пасля войска ён адправіўся працаваць на будоўлю ў Вільню. Там жа пазнаёміўся з братамі-дамініканцамі, у далейшым прынёс у ордэне першыя манаскія шлюбы. Тры гады ўлады не давалі Казіміру магчымасць паступіць у Рыжскую семінарыю. Вярнуўшыся ў БССР, у канспірацыі рыхтаваўся да паступлення. Двойчы ездзіў у Маскву з просьбай дазволіць яму паступіць у семінарыю. У выніку дамогся гэтага дазволу і ў 1981 г. быў прыняты ў Рыжскую семінарыю адразу на трэці курс.

Біскуп Казімір узгадвае, што першапачаткова ён хацеў паступаць у медыцынскі інстытут, падаў туды дакументы, але працягваў сумнявацца ў пакліканні. Аднойчы падчас пілігрымкі да абраза Маці Божай у Шылуве пачуў заклік паступаць у семінарыю.

Адразу пасля заканчэння семінарыі святар абслугоўваў пяць парафій — гэта значыць, што ў нядзелю трэба было служыць пяць св. Імшаў. Цікава, што гэтыя парафіі былі ў памежных вёсках і мястэчках Брэшчыны, Гродзеншчыны і Міншчыны. Атрымліваецца, што за адзін дзень ён бываў адразу ў трох абласцях. Акрамя пастырскага служэння, займаўся рэстаўрацыяй і рамонтам святыняў. У цэлым, адкрыў або аднавіў працу каля дзесяці парафій.

У 1992 г. Казіміра Велікасельца прызначылі Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, у 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.

Комментарии

Сейчас читают

«Нужно договариваться существенно». Лукашенко рассказал о встрече с представителями Зеленского5

«Нужно договариваться существенно». Лукашенко рассказал о встрече с представителями Зеленского

Все новости →
Все новости

Сборная Южной Африки впервые в истории вышла в плей-офф чемпионатов мира1

В Венесуэле произошли мощные землетрясения

В Китае презентовали первый в мире самоходный унитаз, который может перемещаться по дому

Канада и Швейцария вышли в плей-офф мундиаля напрямую, Босния и Герцеговина сохраняет шансы4

«Сначала придумал угрозу, потом сам ее победил». Пропаганда опровергает Зеленского, утверждает, что ретрансляторов не снимали, потому что их не было37

Коалы чуть не вымерли еще 60 тысяч лет назад. И люди здесь ни при чем

20‑летнего минчанина задержали перед тем, как он успел продать первую дозу наркотика 16‑летней девушке

«То, что они делают, это и соответствует интересам». Позняк похвалил Лукашенко в ситуации с ультиматумом Зеленского129

Мировые цены на нефть вернулись к довоенным уровням7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нужно договариваться существенно». Лукашенко рассказал о встрече с представителями Зеленского5

«Нужно договариваться существенно». Лукашенко рассказал о встрече с представителями Зеленского

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць