Старый Купаловский в онлайне. А в какой театр можно сходить? Рассказываем
В условиях, когда Купаловский театр разогнан, уволенные актеры Гродненского драмтеатра перебираются работать в Литву, альтернативные площадки вроде Ок16 и MAF приостановили деятельность и в целом культурное поле зачищается, напрашивается логичный вопрос: а что и где посмотреть? С участием театрального критика Алексея Стрельникова собрали топ актуальных и интересных спектаклей и проектов, на которые нестыдно пригласить и родителей, и любимого человека.
Купалаўскі анлайн
Калі вельмі сумуеце па тым самым Купалаўскім тэатры, які мы ведалі да сумных падзей 2020 года, то раім падпісацца на іх ютуб-канал «Купалаўцы». Наўпрост цяпер там можна паглядзець новае прачытанне легендарнай п’есы «Тутэйшыя». А калі сачыць за раскладам, то правесці адзін з вечароў за анлайн-паказам спектакля пра дзяцінства «Я» ці гісторыі маленькага чалавека «Войцэка» ў рэжысуры Рамана Падалякі.
Акрамя таго, на канале пастаянна дадаюцца новыя беларускія вершы ў выкананні акцёраў.
Правераныя спектаклі апошніх год
«Пансіён Belvedere» (Тэатр лялек)
Прэм’ера гэтага спектакля, пастаўленага італьянскім рэжысёрам, адбылася яшчэ ў 2017 годзе, але ён любімы публікай і сёння. Лірычная, кранальная замалёўка з жыцця састарэлых людзей пра сэнс існавання і здольнасць не здавацца, нягледзячы ні на што. Галоўныя героі ў прамым сэнсе слова глядзяць вачыма ў магілу, але пры гэтым застаюцца на пазітыве. Такі прыклад заражае.
Найбліжэйшыя паказы: 26 сакавіка, 9 і 30 красавіка
«Шлюб з ветрам» (РТБД)
Спектакль, які Яўген Карняг разам з Кацярынай Аверкавай зрабілі на аснове этнічнай беларускай музыкі. Візуальна аформлены ў выглядзе застолля на вяселле, і гэта вельмі прыгожа. Пры ўсёй вонкавай прывабнасці твор раскрывае досыць жорсткія праблемы — прыроду таксічных стасункаў і гвалту.
Найбліжэйшыя паказы: 27 сакавіка, 8, 17 і 29 красавіка
Прэм’еры
«Запіскі юнага лекара» (Тэатр лялек)
Працягваючы тэму з рэжысёрам, які па-мастацку ўмее працаваць з целам (гэта мы пра Карняга), раім звярнуць увагу на яго прэм’еру ў Тэатры лялек — «Запіскі юнага лекара», у аснову якой лёг цыкл ранніх расказаў Міхаіла Булгакава, а таксама фрагменты з яго медычнай практыкі. Ушчэнт разбівае стэрэатып «дзіцячасці» тэатраў лялек. Тое ж самае можна сказаць пра сур’ёзную псіхалагічную працу «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі» ў гэтым жа тэатры, гэтага ж рэжысёра.
Найбліжэйшыя паказы: 22 і 23 красавіка
«Застацца нельга з’ехаць» (прастора Hide на Кастрычніцкай, 19)
Спектакль ад незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos зроблены Змітром Багаслаўскім, адным з найлепшых маладых беларускіх рэжысёраў. Тэма гарачая: працоўная міграцыя. Аўтар п’есы — украінскі драматург Ігар Насоўскі. І тым больш каштоўны матэрыял, што граюць у ім акцёры Новага драматычнага тэатра, якія звольніліся адтуль пасля забастоўкі.
Сама па сабе п’еса вельмі іранічная і дынамічная, так што спектакль таксама абяцае быць вельмі жывым.
Найбліжэйшыя паказы: 31 сакавіка і 1 красавіка
Моладзевыя працы
Тэатральны крытык упэўнены, што мы павінны падтрымліваць пачаткоўцаў. Не толькі таму, што яны не рынуліся заняць месца купалаўцаў у знішчаным тэатры, але і проста таму, што яны мусяць быць запатрабаванымі паўсюдна, дзе працуюць.
«У віры» (Тэатр імя Максіма Горкага)
Меладраматычны і пры гэтым вельмі аўтарскі праект пра страх і яго пераадольванне.
Гэта дыпломная праца выпускнікоў-рэжысёраў Акадэміі мастацтваў, якую ўзялі ў рэпертуар тэатра летась. Малады рэжысёр Дэвід Разумаў сам напісаў п'есу, сам яе паставіў і сам сыграў разам з аднакурснікамі.
Найюліжэйшыя паказы: 3, 20 красавіка
«Крэйцарава саната» (Тэатр імя Максіма Горкага)
Яшчэ адна праца, зробленая маладой рэжысёркай — Марыяй Матох. Яны прысвяціла яе памяці народнага артыста Барыса Луцэнкі. Другая назва спектакля, асновай якога стаў вядомы твор Талстога, — «Гісторыя адной памылкі». Але ці пра памылкі і злачынствы ён, ці пра смеласць — вырашыць гледачам.
Найбліжэйшыя паказы: 25, 27, 31 сакавіка і 11 красавіка
Незалежныя тэатральныя праекты
Каб сачыць за паказамі наступных творчых суполак, лепш падпісацца на іх у сацсетках — так вы дакладна не прапусціце нешта новенькае.
Драматычны тэатр БДУ «На балконе»
З’яўленне арт-прасторы БДУ на Кастрычніцкай, 10, дзе Андрэй Саўчанка рэгулярна выпускае новыя спектаклі — адзін з нешматлікіх пазітыўных, светлых момантаў за апошнія месяцы.
Завітваць сюды можна амаль кожны панядзелак. А з найбліжэйшага ў рэпертуары:
- 22 сакавіка — «Кастусь» — прэм’ерны спектакль па матывах п'есы Уладзіміра Караткевіча;
- 27 сакавіка — спектакль-імправізацыя «Гаральд», які ствараецца наўпрост на вачах у гледача (тэмы задае таксама госць).
Чыткі ў РТБД
Цэнтр беларускай драматургіі пастаянна робіць чыткі беларускіх драматургаў. І пужацца іх, калі вы не ў тэме, што гэта, дакладна не варта. Гэта своеасаблівы эскіз магчымых будучых спектакляў. За кошт эксперыментальнасці — нічым не горшы.
З запланаванага: 21 сакавіка можна ўбачыць чытанне п’есы Марыі Бяльковіч «Дабрабыт», якая, між іншым, увайшла ў шорт-ліст фестывалю маладой драматургіі «Любімаўка-2019». На сцэне перад вамі разгорнецца гісторыя аднаго дня, які пайшоў наўскасяк з самай раніцы.
Дарэчы, у фармаце спектакля гэтую ж п’есу можна паглядзець у выкананні акцёраў Беларускага свабоднага тэатра. Сачыць за паказамі апошніх можна тут. Афіша ў тэатра штомесяц вельмі насычаная (калі, канечне, чарговага акцёра не затрымаюць на суткі).
Тэатральны праект Анатоля Голуба
Спектакль «Камедыя» — гэта аўтарскі праект вядомага акцёра Анатоля Голуба. Зроблены па п'есах дамініканскага манаха Каэтана Марашэўскага «Камедыя» і Францішака Аляхновіча «Чорт і баба». Лёгкі антрэпрызны спектакль, якія будзе класным варыянтам баўлення часу для аматараў беларушчыны і класічных пастановак.
Найбліжэйшы паказ: 28 сакавіка
-
В Гомельском драматическом театре — кадровые чистки. Снова из-за «политики»
-
«Будет смешно и горько»: «Купаловцы» презентуют завтра новый спектакль. В главных ролях — Манаев, Белохвостик, Гарцуева
-
«Решение пришло извне». Что происходит в витебском театре, где в спектакле прозвучало «Жыве Фландрыя!» и началась череда увольнений?
Комментарии