Общество

«Начитаюсь новостей и не могу сдержать взрыва эмоций». За сообщения в телеграм-чате о Лукашенко судят бывшую швею

На лаве падсудных у Першамайскім раённым судзе Менску апынулася 30-гадовая Вольга Насыр зь Бешанковіч. Жанчыну абвінавачваюць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі праз допісы ў тэлеграм-канале «Мінск-97», паведамляе Свабода.

Ёй пагражае 2 гады зьняволеньня за допісы, у якіх згадваюцца вусы Лукашэнкі, ёсьць параўнаньне яго з казуркай ды ўжытыя эпітэты і цэлыя выразы, якія сьледзтва палічыла абразьлівымі.

Паводле сьледзтва, Вольга Насыр разьмяшчала свае допісы, «маючы злачынны намер на абразу прэзыдэнта А. Г. Лукашэнкі». Вольга Насыр віну прызнала, але патлумачыла, што загадзя ня мела мэты кагосьці абражаць. Паводле падсуднай, часам ёй проста не ўдавалася стрымаць эмоцыі, і яна вылівала іх у чаце «Мінск-97», на які была падпісаная.

«Як начытаюся навінаў, нахлынуць эмоцыі, проста нейкі выбух нэгатыву, вось і ня стрымлівалася. Цяпер шкадую, трэба было лепш адбіраць выразы», — патлумачыла свае дзеяньні суду Вольга Насыр. Паводле падсуднай, сытуацыі, калі ёй не ўдавалася стрымацца, пачалі ўзьнікаць у верасьні і паўтараліся ў наступныя месяцы.

Цяпер Вольга Насыр жыве Менску, яна пад падпіскай аб нявыезьдзе. У перапынку паміж паседжаньнямі суду зь ёй удалося пагаварыць. Якія навіны гэтак даймалі жанчыну, што яна пачала камэнтаваць іх у чаце?

«Навіны пра тое, што пачалося пасьля выбараў, пра гэты кашмар. Яшчэ як ён што скажа. Людзей ён можа зьневажаць, называць прастытуткамі, алькаголікамі і наркаманамі — гэта таксама абурала», — расказала Вольга.

У чаце Вольга падпісвалася нікам «алькагалічка». «Якраз з прычыны ягоных параўнаньняў на адрас пратэстоўцаў», — патлумачыла Вольга.

Як міліцыянты яе вылічылі, Вольга Насыр не ўяўляе. У матэрыялах справы, якія агучваў судзьдзя Максім Трусевіч, ёсьць дакумэнт, паводле якога супрацоўнік «аналізаваў допісы ў чаце «Мінск-97» і ў выніку адабраў тыя зь іх за подпісам «алькагалічка», якія яму падаліся абразьлівымі. Далей было высьветлена, зь якога мабільнага тэлефона накіраваныя гэтыя допісы ў чат. Як удалося гэта зрабіць, не прагучала.

Жанчыну затрымалі 22 студзеня. «У Менску я знайшла працу. Дык прыйшлі проста туды, а потым амаль дзень трымалі ў міліцыі і яшчэ два дні на Акрэсьціна. Дома быў вобшук, забралі сьцяг з «Пагоняй», налепкі, ноўтбук. Паскардзіцца на ўмовы ў ізалятары ці дрэннае абыходжаньне збольшага не магу», — расказала Вольга Насыр.

У Вольгі Насыр 9-гадовае дзіця, яно засталося ў Бешанковічах пад наглядам сваякоў. Вольга кажа, што мусіла зьехаць у Менск, бо ў Бешанковічах альбо зусім няма працы, альбо «плацяць капейкі».

«Працавала швачкай за 300 рублёў. Хіба на іх можна ўдваіх пражыць, нават у райцэнтры? У Менску хоць зарабляю 700 чыстымі», — расказала Вольга.

Сьледзтва не знайшло ў выказваньнях Вольгі Насыр ні пагроз на адрас Лукашэнкі, ні заклікаў да гвалту — толькі абразы. Прадстаўніца пракуратуры лічыць магчымым улічыць станоўчую характарыстыку падсуднай з працы і прасіла для яе 1 год «хатняй хіміі». Прысуд Вользе Насыр абвесьцяць 23 красавіка.

Комментарии

Сейчас читают

Виктор Лукашенко засветил на заседании НОК свои часы — тяжелый люкс21

Виктор Лукашенко засветил на заседании НОК свои часы — тяжелый люкс

Все новости →
Все новости

Саудовская Аравия приостановила работу нефтепровода «Восток — Запад» после атаки дронов с территории Ирака. По нему идет 5% мировой нефти

По подозрению в убийстве пропавшей минчанки задержали хоккейного судью Алексея Гавриленка18

Прощание с углем откладывается. Грязное топливо снова в моде благодаря Трампу, Путину и глобальному потеплению2

По центру Минска скачут рыцари, а спасатели бегают сквозь дым. Как в столице празднуют День города МНОГО ФОТО9

В фонд Музея Марка Шагала в Витебске впервые поступили работы Осипа Цадкина

На «Дожинках» Минского района устроили выставку женщин-передовиц в черных рамках ФОТОФАКТ8

Принимаются заявки на стипендии для белорусских студентов от «Невидимого университета для Беларуси»1

Трамп считает «очень классной» идеей объединение Ирландии10

На следующую неделю прогнозируют бабье лето

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Виктор Лукашенко засветил на заседании НОК свои часы — тяжелый люкс21

Виктор Лукашенко засветил на заседании НОК свои часы — тяжелый люкс

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць