Без долларов и поездок за границу. Как «СССР достигал колоссальных успехов» и что сейчас происходит в России
После вторжения российских войск в Украину жизнь в России начала быстро меняться. Границы закрываются, рубль дешевеет, цены ползут вверх. Западные компании массово покидают страну и перестают оказывать услуги российским клиентам. Многое из того, что появилось в России за последние 30 лет после распада Советского Союза, становится недоступным. Владимир Путин на встрече с Лукашенко сказал, что «СССР жил в условиях санкций и достигал колоссальных успехов». «BBC Украина» сравнила ситуацию в СССР и России. Беларусь во многом это тоже затронула, но в меньшей степени, пока нет присоединения к прямым военным действиям в Украине.
Валюта
Як гэта было ў СССР
Свабоднае абарачэнне валюты ў Савецкім Саюзе было забароненае, а незаконныя валютныя аперацыі караліся смерцю.
Афіцыйны курс быў смешны (64 капейкі за даляр), на чорным рынку амерыканская валюта была ў разы даражэйшай.
Невялікую суму ў замежнай валюце маглі легальна атрымаць толькі тыя, хто выязджаў у замежную камандзіроўку або ў турыстычную паездку, а непатрачаныя грошы трэба было вяртаць (але савецкія грамадзяне звычайна ўсё трацілі).
Як цяпер у Расіі
Банк Расіі ўвёў абмежаванні на аперацыі з наяўнымі — цяпер іх нельга купіць.
Расіяне не могуць купіць наяўныя нават для паездкі за мяжу, пацвердзілі ў Цэнтрабанку РФ. Адзіны варыянт — зняць валюту з расійскай карты «Мір». Але нямногія краіны такія карткі прымаюць — гэта Турцыя, В'етнам, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан.
Кліенты банкаў з валютных рахункаў могуць зняць наяўныя, але не больш за 10 тысяч долараў. Астатняе — у рублях. Еўра вывесці нельга.
Расіяне змогуць адкрываць новыя валютныя рахункі і рабіць уклады, але зняць з іх сродкі можна будзе толькі ў рублях. «Часовы загад» дзейнічае да 9 верасня, паведамілі ў Цэнтрабанку.
За мяжой
Як гэта было ў СССР
Каб выехаць за мяжу, савецкі чалавек павінен быў мець «ідэальную біяграфію», сабраць шмат звестак і характарыстык, усіх прэтэндэнтаў на паездку старанна правярала КДБ. Акрамя дыпламатаў і шпіёнаў, жаданы замежны пашпарт маглі атрымаць, напрыклад, маракі, спартсмены, артысты, а таксама тыя, хто ездзіў з гастролямі ў краіны сацыялістычнага лагера.
Замежныя краіны былі недаступныя для пераважнай большасці савецкіх грамадзян.
Як цяпер у Расіі
Фармальна выезд з Расіі пакуль не забаронены, але выехаць вельмі складана. Авіясувязь з многімі краінамі прыпыненая — Еўрасаюз, іншыя краіны Еўропы, ЗША і Канада закрылі неба для расійскай авіяцыі.
Расавіяцыя, са свайго боку, рэкамендавала расійскім авіякампаніям не лётаць за мяжу, інакш яны могуць страціць лізінгаваныя самалёты. Таксама паведамлялася, што візавыя цэнтры некаторых краін перасталі прымаць дакументы ў расіян. Выезд за мяжу цяпер абмежаваны фактычнай забаронай на продаж даляраў.
СМІ
Як гэта было ў СССР
Да гарбачоўскай Перабудовы ў Савецкім Саюзе не было незалежных СМІ. Усе газеты, часопісы, тэле- і радыёстанцыі фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту і кантраляваліся камуністычнай партыяй і спецслужбамі. Галоўнай задачай савецкіх СМІ была прапаганда сацыялістычнага ладу, барацьба з заходняй ідэалогіяй і данясенне да мас пазіцыі КПСС, як адзіна правільнай.
Як цяпер у Расіі
Пасля 24 лютага многія незалежныя СМІ былі заблакаваныя дзяржрэгулятарам — Раскамнаглядам. Чытачы, якія не могуць пазбегнуць блакады, чытаюць навіны ў тэлеграм-каналах.
Тэлеканал «Дождь» абвясціў аб спыненні працы. Радыёстанцыя «Эхо Москвы», якая ўваходзіла ў холдынг «Газпрам-Медыя», рашэннем савета дырэктараў ліквідаваная, яе трансляцыю замяніла радыё Sputnik.
Прыняты закон аб «вайсковых фэйках», які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі за «дыскрэдытацыю» расійскіх вайскоўцаў. Гэта вымусіла многія рэдакцыі вывезці журналістаў за мяжу.
Установы харчавання
Як гэта было ў СССР
У Савецкім Саюзе існавалі тры тыпы прадпрыемстваў харчавання. Танныя — як завадскія сталоўкі, дзе можна было сытна паабедаць за рубель. Непатрабавальныя — як «шкляныя» і прывакзальныя буфеты з нясвежымі пірожнымі і «пустой» гарбатай. А дарагія рэстараны, з дэлікатэсамі і ветлівым абслугоўваннем былі недаступныя большасці савецкіх грамадзян.
31 студзеня 1990 года ў Маскве адкрыўся першы ў краіне «Макдональдс». СССР яшчэ існаваў.
Як цяпер у Расіі
8 сакавіка McDonald's абвясціў, што часова закрывае ўсе рэстараны ў Расіі і спыняе працу на расійскім рынку.
У цяперашні час цяжка рабіць высновы аб перспектывах расійскага рэстараннага бізнэсу. McDonald's і Starbucks, уладальнік рэстаранаў KFC і іншых, абвясцілі аб поўным або частковым закрыцці ў Расіі. Аднак KFC працуе па франшызе, як і Burger King, і гэтыя рэстараны могуць працягваць працу.
З пачаткам вайны ва Украіне паток кліентаў у маскоўскія кавярні і рэстараны скараціўся. Удзельнікі рынку кажуць, што з-за рэзкага падзення рубля могуць вырасці цэны на прадукты харчавання, а рэстараннаму бізнэсу давядзецца прыстасоўвацца да новых умоў.
Прадукты харчавання і спажывецкія тавары
Як гэта было ў СССР
СССР называлі краінай пустых паліц крамаў ды татальнага дэфіцыту. Вялізныя чэргі, дэфіцыт тавараў, спекулянты і перакупшчыкі.
Кожны рэгіён меў свой набор дэфіцытных тавараў. Самым складаным у Саюзе было набыць машыны і бытавую тэхніку. Не хапала і электронікі, добрага адзення, абутку, кніг, касметыкі. У той жа час савецкія грамадзяне ведалі ці здагадваліся, што ў заходніх краінах прылаўкі забітыя таварамі.
Як цяпер у Расіі
Пра татальны дэфіцыт тавараў у Расіі пакуль гаворкі не ідзе, але ўжо пачынаюць адчувацца збоі ў ланцугах паставак.
Многія сусветна вядомыя брэнды пакідаюць Расію, іншыя спыняюць пастаўкі тавараў, і замяніць іх прадукцыю будзе складана.
Apple, Microsoft і іншыя тэхналагічныя гіганты спынілі пастаўкі новага абсталявання ў Расію, як і яго продаж.
Транспартна-лагістычныя кампаніі — DHL, FedEx, Kuehne + Nagel, Maersk, UPS — спынілі пастаўкі тавараў у РФ.
З сакавіка ўвесь мадэльны шэраг расійскай аўтамабільнай маркі Lada падаражаў больш чым на 15%, гэта рэкордны рост у сучаснай гісторыі.
Пераслед дысідэнтаў
Як гэта было ў СССР
Фактычна любое вальнадумства прыраўноўвалася да здрады і душылася. Савецкіх дысідэнтаў пазбаўлялі грамадзянства і саджалі ў турмы або змяшчалі пад хатні арышт, як акадэміка Сахарава. Пры Сталіне іх маглі пасадзіць ці расстраляць, а пры Брэжневе — адправіць у псіхіятрычную лякарню або ўключыць у спіс нядобранадзейных.
Як цяпер у Расіі
Апошнім часам у Расіі разганялі любыя акцыі пратэсту, а апазыцыйным палітыкам пад рознымі падставамі забаранілі ўдзельнічаць у выбарах.
Мітынгі супраць вайны ва Украіне душацца, тысячы людзей аштрафаваныя або арыштаваныя па ўсёй краіне.
Паводле ацэнак расійскага недзяржаўнага праваабарончага медыяпраекта «ОВД-Инфо», у нядзелю, 6 сакавіка, у краіне былі затрыманыя больш за пяць тысяч чалавек. Відавочцы паведамляюць, што затрымлівалі не толькі тых, хто выйшаў пратэставаць супраць вайны.
Расіян пачалі штрафаваць паводле закона аб «вайсковых фэйках». Пасля адміністрацыйных спраў новы закон прадугледжвае і крымінальныя.
Комментарии