Наста Кудасава. Пагаворым, запалім у сэрцах на міг ліхтары. Верш
Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.

Фота: facebook.com/nastakudasawa
пагаворым, запалім у сэрцах на міг ліхтары,
мо схаваецца сум у куце, хвост падціснуўшы куцы.
гавары мне пра ўсё, што пяе ці баліць, гавары…
хай не вуснамі — гукам змагу да цябе дакрануцца…
раскажу табе мора і вечны мой лес раскажу.
калі ў гэтым жыцці нам з табой не дазволены дотык —
хай паветра з цяпла нашых словаў сатчэ абажур,
абарончы шацёр ад бязглуздых наветаў і плётак.
як жа цісне ў грудзях, як гудзе немагчымага ток —
звязка галасавая! і ўжо не знайсці тае моцы,
каб нарэшце згадаць, што адно аднаму мы ніхто,
што на гэтай дарозе зямной мы ўсяго суразмоўцы.
Ее не хотели брать в музыкальную школу, а в 14 она сыграла в Карнеги-холле в Нью-Йорке. Белорусская скрипачка — о жизни в Лондоне, заработках и чем скрипка Страдивари за 14 миллионов евро отличается от обычной
Комментарии