«Прыляту тады, як птушка, у родны край». «Вольный хор» презентовал кавер на песню «Зорачкі» ВИДЕО
Это посвящение четвертой годовщине событий 9 августа 2020 года и вынужденной эмиграции
Стихотворение написал Сергей Новик-Пяюн в 1929 году.
Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.
Трэці год як на выгнанні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.
Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат
Не працягне рук зычліва родны брат,
Не падзеліш нават думак з нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.
Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць,
Быццам з неба на мяне яны глядзяць…
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
Ў маёй роднай — ды далёкай — старане?
Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?
Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?..
Мо й яны пытаюць зорак аба мне,
Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? —
Калі толькі яны, родныя, ня спяць,
Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць,
Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!
І скажэце, каб ня плакаў ні адзін,
Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
Прыляту тады, як птушка, у родны край.
Беларускай песні роднае пад тон
Зааром мы і засеем свой загон.
Беларускі гімн свой смела запяём,
З новай верай, з новай сілай зажывём!
Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць
Што, як сёння, будуць ў небе зіхатаць… —
Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!
Также известно исполнение «Зорачак» Александром Помидоровым в проекте «Я нарадзіўся тут» и Данчиком. Причем здесь строка «трэці год я на выгнанні ў чужыне» заменена на «колькі год я на выгнанні ў чужыне».
Исполнял песню также Данчик
Комментарии