Чытачка Ірэна напiсала з нагоды суда над Нінай Багінскай: «Па-першае, гэта жанчына ў свае 67 гадоў маладзейшая за 30-гадовага міліцыянта. Па-другое, павінен быць грашовы фонд на такія выпадкі».

Шаноўная Ірэна, такі фонд ёсць, і менавіта за яго стварэнне пасадзілі Алеся Бяляцкага, і ён цяпер як адзін з адзінаццаці беларускіх палітвязняў адбывае зняволенне ў Бабруйскай турме. І менавіта за ягоную дзейнасць па дапамозе людзям яго вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру.

Сродкі для дапамогі людзям у бядзе збіраюць, у тым ліку, праваабронцы-вясноўцы. І паўдзельнічаць у гэтым можа кожны.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0