12 лютага Кіеўскі раённы суд акупаванага Сімферопаля арыштаваў чатырох затрыманых у Крыме мусульман да 8 красавіка.

Пра гэта паведамляе выданне «15 хвілін».

ФСБ і пракуратура абвінавачвае гэтых людзей у тэрарыстычнай дзейнасці. Ім усім інкрымінуецца ч. 2 арт. 205.5 КК РФ «Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі».

У выніку судовых рашэнняў затрыманыя раней Энвер Бекір, Эмір-Усеін Куку, Вадзім Серук і Муслім Аліеў арыштаваныя да 8 красавіка 2016 года.

Суд вырашыў, што затрыманыя павінны быць пад вартай, таму што могуць аказваць ціск на сведкаў, альбо жа схавацца ад следства.

Па аналагічных абвінавачаннях 23 студзеня 2015 г. быў затрыманы Руслан Зейтулаеў, Нуры Прымем і Рустэм Ваіт, а 2 красавіка 2015 - Ферат Сайфулаеў. На дадзены момант усе чацвёра знаходзяцца ў СІЗА.

Як паведамлялася, у Крыме 12 лютага працягваліся ператрусы ў дамах крымскіх татараў.

Адвакат Эміль Курбедзінаў адзначаў, што такія масавыя ператрусы, якія праходзяць у дамах крымскіх татараў другі дзень запар, можна расцаніць як «рэпрэсіі і меры запалохвання».

Міністэрства замежных спраў Украіна 12 лютага выказала пратэст супраць масавых ператрусаў у дамах крымскіх татараў у Крыме і заклікаў узмацніць ціск на Расею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?