Свет22

Літва пабудуе загароду на мяжы з Беларуссю

Для барацьбы з афрыканскай чумой свіней Літва пабудуе загароду на мяжы з Беларуссю.

Літоўскае Міністэрства сельскай гаспадаркі прыняло рашэнне выдзеліць сродкі для збудавання загароды ўздоўж літоўска-беларускай мяжы. «Яна будзе пабудавана ў раёнах, дзе з-за ўспышкі інфекцыі аб'яўлена надзвычайная сітуацыя», — паведаміў журналістам кіраўнік ведамства Вігіліюс Юкна.

На гэтыя мэты міністэрства выдзеліла 1,9 млн. літаў (600 тыс. еўра). Надзвычайная сітуацыя была аб'яўленая 24 студзеня ў шасці літоўскіх самакіраваннях у сувязі з зафіксаванымі выпадкамі заражэння АЧС у дзікай прыродзе. Загарода павінна не дапусціць міграцыі жывёл і пераносу захворвання.

Уся мяжа Літвы з Беларуссю складае 678 км. Вільня выказала жаданне пабудаваць загароду менавіта такой працягласці і запытала на гэта сродкі ў Брусэля.

«Літва з'яўляецца знешняй мяжой Еўрасаюза, таму ў дзейнасці захадаў зацікаўленая ўся Еўропа», — заявіў кіраўнік Ветэрынарна-харчовай службы Ёнас Мілюс.

Згодна з падлікамі літоўскага боку, праграма барацьбы ў Літве з АЧС, якая ўключае будаўніцтва на КПП ангараў для дэзінфекцыі транспарту, што накіроўваецца цераз мяжу, маніторынг, павелічэнне лабараторных магутнасцяў, абсталявання па ўтылізацыі здохлых жывёл, можа абысціся ў 20 млн. еўра.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні7

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася15

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага8

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка1

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць