На Мінскім хлебазаводзе №3 паўтарылі рэцэпт гатовай закускі з хлеба з салам. Год дзесяць таму такі зрабілі ў Гомелі, піша koko.by.

Хлеб з салам каштуе 3,69 рубля, спакаваны ў крафтавы пакет з нацюрмортам, унутры плецены кошык з лазы з боханам памерам з барадзінскі. Пахне думяна.
Разрэз паказаў, што сала нарэзана буйнымі кавалкамі і хаатычна размеркавана па ўсім хлебе.
«Хлеб жытні, у яго склад уваходзіць бульба! Хлеб порысты, вільготны, з дражджавой кіслінкай і саладосцю, сала злёгку запечанае, жоўтае, без мяса, па адчуваннях — слабой солі. Скарыначка мяккая, зверху пасыпалі дробненькай каляндрай», — апісвае блогер.



-
Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося
-
Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі
-
«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Не ўсе гэтыя агенты распрацоўваюць апазіцыю, у іх могуць быць і іншыя задачы
Каментары
я магу есці толькі ўкраінскае (у нас такія свінні не растуць) і тое, шчыльна перамяшанае з кропам і часныком. карацей - шмаравідла