Культура2222

Коласаўскі Дзядзька Антось зноў у Вільні

Дзядзьку ў Вільні сустрэлі студэнты ЭГУ, правялі яго маршрутам Коласавай «Новай Зямлі», нарабілі з такой падзеі фотаздымкаў і зладзілі зь іх выставу.

13 чэрвеня ў сьценах Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні адкрылася фотавыстава «Як дзядзька Антось у Вільню езьдзіў». У пэўнай ступені яна сталася вынікам вольнага абыходжаньня студэнтаў ЭГУ з часам і прасторай (у прыватнасьці, віленскіх вулак), і адначасова — вельмі паважлівага стаўленьня да спадчыны Якуба Коласа. А апярэджвала гэтую падзею аднайменная тэатралізаваная экскурсія па Вільні, прысьвечаная 125‑годзьдзю з дня нараджэньня клясыка. Вандроўку задумалі і правялі студэнты 2‑га курсу спэцыялізацыі «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія», а сваё асэнсаваньне нядаўняй рэтра‑экскурсіі і ўвогуле месца і ролі нацыянальнай традыцыйнай культуры ў сучасным кантэксьце прадставілі іх калегі з праграмы «Візуальны дызайн і мэдыя».

Ключавая частка паэмы «Новая зямля» прысьвечаная паездцы аднаго з галоўных герояў — дзядзькі Антося — у Вільню. У свой час дасьледчыкі Алесь Белы зь Менску і Андрэй Антонаў зь Вільні «аднавілі» маршрут коласаўскага героя. Гэтая рэканструкцыя натхніла студэнтаў‑беларусістаў на правядзеньне экскурсіі.

Апоўдні ў нядзелю 3 чэрвеня дзядзьку Антося на віленскім чыгуначным вакзале сустракалі студэнты і выкладчыкі ЭГУ, віленскія беларусы. У натоўпе былі заўважаны прыгажуні і хлопцы ў нацыянальных беларускіх строях (у пошуках якіх беларусісты дабраліся нават да Літоўскай кінастудыі). Разам зь літаратурным пэрсанажам калярытная кампанія некалькі гадзін блукала па віленскіх вулках.

Ад вуліцы Піліма (Завальнай), празь Лідзкую і Кейданскую, празь Нямецкую і Віленскую, і шмат яшчэ якія «gatvės» пралягаў маршрут экскурсіі. Урэшце дзядзька Антось адшукаў правільную дарогу, трапіў у банк (зараз гэта Віленскі паштамт), а потым... Несумненна гэта была самая прыемная частка вандроўкі. Памятаеце, пасьля таго як Антось уладзіў свае справы, ён разам з новым сваім сябрам вырашыў адпачыць і за адным махам падсілкавацца на гары Гедыміна. Арганізатары экскурсіі зь вялікім задавальненьнем рэканструявалі і гэтую частку паэмы. Вандроўка завяршылася пікніком ля вежы Гедыміна з найсмачнейшымі квасам, хлебам, салам і гуркамі. Для максымальнай паўнаты карціны трэба дадаць яшчэ шыкоўныя далягляды віленскіх ваколіц, якія адкрываюцца з вышыні.

У клясычных твораў лёс незайздросны — з аднаго боку іх вартасьць прызнаецца бясспрэчнай, а з іншага — існуюць яны ў рэальнасьці застылай і «заштампаванай», пазбаўленай сьвежага паветра. Сваёй экскурсіяй віленскія студэнты‑беларусісты імкнуліся разбурыць стэрэатыпы і тым самым вярнуць «Новую зямлю» ў жывую рэчаіснасьць. Задума ўдалася.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы1

Мядзведзю не дала прайсці з Літвы ў Беларусь памежная сцяна ВІДЭА

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію14

Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем3

Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам

На ўсходзе Кітая адбыўся магутны выбух на хімічным заводзе

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы6

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску2

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»74

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць