Архіў

З усіх старон

Пра Беларусь ва Ўроцлаве

Ва Ўроцлаве 28—29 кастрычніка пройдзе кaнфэрэнцыя «Польскaя ўсходняя пaлітыкa». Мерапрыемства ладзіць недзяржaўны фонд «Кaлегіюм Усходняе Эўропы» пры ўдзеле Міністэрствa зaмежных спрaў Польшчы, катэдры па вывучэньні Ўсходняе Эўропы пры Вaршaўскім унівэрсытэце ды мэра Ўроцлaвa.

Мяркуецца, што ў адкрыцьці кaнфэрэнцыі возьме ўдзел міністaр зaмежных спрaў Польшчы Адам Ротфэльд.

Алесь Курсевіч

Пасол з Алтаю ў Беларусь

Як стала вядома газэце «Коммерсантъ», Крэмль узгадніў з А.Лукашэнкам кандыдатуру новага расейскага пасла ў Менску. Ім стане былы алтайскі губэрнатар Аляксандар Сурыкаў. Апошні час ён займаў пасаду памочніка прадстаўніка Пуціна ў Сібірскай фэдэральнай акрузе.

Адамкус адвёў душу перад Шродэрам

У часе візыту ў Бэрлін літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус пайшоў на канфлікт з экс-канцлерам Герхардам Шродэрам, паведамляюць нямецкія газэты. Свае рэзкія прэтэнзіі на адрас бэрлінскага кіраўніцтва Адамкус выказаў як падчас асабістай сустрэчы са Шродэрам у Бэрліне, так і ў размове зь нямецкімі журналістамі.

Мова ідзе пра нямецка-расейскае пагадненьне аб будаўніцтве трубаправоду ў абыход усходнеэўрапейскіх краінаў і пра нямецкую палітыку адносна афіцыйнага Менску. Паводле ягоных словаў, і Нямеччына, і Эўропа пакінулі без падтрымкі беларускі народ і дэмакратычную апазыцыю. Як паведамляюць нямецкія мэдыі, экс-канцлер Шродэр застаўся незадаволены, што размова паміж ім і Адамкусам адбылася больш чым шчырая і адкрытая.

Адамкус выказаў надзею, што Ангеле Мэркель удасца «паўплываць на няўдалыя рашэньні Шродэра».

У абарону авечак

У Новай Зэляндыі забароняць гуляць у рэгбі з авечкамі. У краіне вельмі папулярныя так званыя гульні з жывёламі ў перапынках паміж матчамі ў рэгбі. Дзеці ганяюцца за авечкамі, апранутымі ў спартовую форму, адпрацоўваючы тым самым гульнявыя сутыкненьні і захваты. Свой катэгарычны пратэст выказалі таварыствы па ахове жывёлаў, і цяпер жывёлін пакінуць у спакоі. Між тым авечкі ўвайшлі ў гісторыю навазэляндзкага спорту №1 ня толькі гэтым. Знакаміты гулец Колін Мідз бегаў па ўзгорках зь дзьвюма авечкамі пад пахамі, трэніруючы тым самым выносьлівасьць.

Мікола Бугай

Каментары

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →