Як харчуюцца іспанскія студэнты — расказвае студэнт-беларус з Малагі + фоты
Для жыхароў гарачай Іспаніі ежа — гэта больш, чым проста ежа, гэта цэлы рытуал, на які кожны дзень затрачваецца шмат часу.
Ранак большая частка іспанскіх студэнтаў пачынае з кавы, соку альбо вельмі папулярнай тут какавы з малаком. Пры гэтым сняданак бывае дастаткова позна, паміж
Паміж
Тут вельмі часта прыносяць ежу з сабой. Проста на калідоры стаіць мікрахвалёўка, і ў абедзенныя гадзіны тут збіраецца добрая чарга ахвотных падагрэць «ссабойку». Як кажуць, «усё для людзей». Таксама падабаецца тутэйшая калектыўнасць, калі сябры сядаюць разам і дзеляцца адно з адным тым, што прынеслі з дому.
Хацелася б таксама згадаць цікавы факт. У сталоўцы можна абсалютна свабодна купіць піва. Бутэлька 0,33 мясцовай «Estrella» каштуе 1,8 еўра. Прыкладна столькі ж плацяць за піва ў бары ці на дыскатэцы. Для мясцовых студэнтаў гэта нармальна, і п’юць яны ва ўніверсітэце вельмі рэдка.
З непрыемнага хацелася б назваць толькі вось што: студэнты ў сталоўцы не прыбіраюць за сабой. Гэта адзначыла і буфетчыца, якая працуе тут шмат гадоў. Чаму так — цяжка сказаць.
Сталоўка тут адчыненая з ранку да позняга вечару. А таму, калі стаміўся ці хочацца спаць, родная сталоўка цябе заўсёды прыгрэе і атуліць.
* * *
Хто з Вас вучыцца ў іншых краях, напішыце нам аналагічныя артыкулы — як у Вас там ядуць. Дасылайце на [email protected], лепш разам з фотамі.
Каментары