Музыка1515

Расійскі сэрвіс не размясціў беларускамоўную песню — палічыў, што трэк прапагандуе нацыяналізм ці гвалт

Пра непрыемны выпадак у сваіх сацыяльных сетках распавяла беларуская спявачка PAULINN, якая цяпер жыве ў Польшчы.

Спявачка PAULINN. Фота: яе старонка ў фэйсбуку

Некаторы час таму PAULINN заўважыла, што песні яе іншага праекта Plater чамусьці зніклі са стрымінгавых пляцовак. Артыстка вырашыла паспрабаваць зноў іх загрузіць у інтэрнэт.

— Спачатку я шукала міжнародныя сэрвісы дыстрыбуцыі, але пасля некалькіх гадзін пошукаў бясплатнага сэрвісу з падтрымкай кантэнту на беларускай мове, кінула пошукі і паспрабавала зноў праз стары добры freshtunes, — напісала PAULINN. — Ведаю, ведаю, сайт расійскі… Але ж праз яго я ўжо не аднойчы загружала беларускамоўны кантэнт і ўсё было добра. Гэтым разам атрымалася не так…

Рускамоўную песню «Алгоритмы» сэрвіс хутка апублікаваў без дадатковых пытанняў. А вось з беларускамоўнай песняй «Мама» адразу ўзніклі праблемы. Сервіс freshtunes запатрабаваў доказы аўтарства, а таксама некаторыя дакументы кшталту пашпарту спявачкі. PAULINN даслала ўсё, што было патрэбна, але не атрымала ніякага адказу. А сёння пабачыла ў асабістым кабінеце, што трэк выдалены, бо «забаронена выкарыстоўваць кантэнт, звязаны з нацыяналізмам, экстрэмізмам, прапагандай зброі, гвалту». Спявачка мяркуе, што праблемы ўзніклі менавіта праз мову песні, бо ні пра які гвалт ці зброю гаворкі там не ідзе.

Такі адказ ад сэрвісу атрымала спявачка. Фота: яе старонка ў фэйсбуку

— У сувязі з гэтым у мяне пытанне да беларускамоўных творцаў: праз якіх дыстрыб'ютараў вы выкладаеце свае песні на стрымінгі? Ці ёсць там опцыя «беларуская мова» для кантэнту? — спытала PAULINN.

 

Каментары15

  • калі гэта не нацызм, то што?
    26.06.2024
    Гэты ўсё што трэба ведаць пра руzкі камуна-нацызм - калі песьня на беларускай мове пра маму прызнанцца тамтэйшым сервісам як «контент связанный с национализмом, экстремизмом, с пропагандой оружия и насилия». Хоць вядома, што такі цэтлік рашысты прыклеілі менавіта праз мову песні, бо ні пра які гвалт ці зброю гаворкі там не ідзе.
  • жэўжык
    26.06.2024
    На 2:08 у песні сапраўды ёсць слова "зброя". Таму фармальна выдалілі паводле сваіх правілаў. Але трэба глядзець, ці выкарыстоўваюцца там тыя ж самыя правілы датычна іншых песень на любых мовах са словамі "weapon", "оружие", ...
  • Sergo
    26.06.2024
    Тупые руснявые комунисты.

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →