Даўно вядома, што многія плямёны Паўднёвай Амерыкі выкарыстоўваюць расліны, якія ўтрымліваюць галюцынагены, у лекавых мэтах і рэлігійных цырымоніях. Зрэшты, пра цудадзейныя ўласцівасці некаторых раслін ведаюць не толькі людзі, але і ягуары, піша National Geographic.

Гэтыя драпежнікі ядуць лісце лазы духаў (Banisteriopsis caapi), якія ўтрымліваюць псіхаактыўныя рэчывы. Праглынуўшы лісце расліны некаторы час ягуар катаецца па зямлі, нібы хатняя котка, якая з'ела кашэчую мяту. Аднак у выніку, згодна з навуковых даследаванняў, гэта расліна спрыяе павышэнню ў ягуараў пачуццёвага ўспрымання і, як следства, якасці палявання. Народ піароа, які жыве побач з ягуарамі, з дапамогай лазы духаў спрабуе дасягнуць такога ж выніку. З гэтай расліны яны гатуюць адмысловы адвар, які, на іх думку, дапамагае палепшыць начное бачанне і дадае сіл для палявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?