Мінсувязі хоча стварыць беларускі Windows, браўзер і офісны пакет
Такую задачу паставіў урад.

У Беларусі хочуць стварыць сваю аперацыйную сістэму, офісны пакет і вэб-браўзер. Пра гэта заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
«У цяперашніх умовах зацверджаныя напрамкі — стварэнне айчынных аперацыйнай сістэмы, сістэмы забеспячэння асяроддзя віртуалізацыі, комплексу офісных праграм і вэб-браўзера — выступаюць важнай задачай для забеспячэння стабільнай працы ўсіх уцягнутых у эканоміку арганізацый і якаснага жыцця для нашых грамадзян», — цытуе Шульгана Telegraf.

Па словах міністра, распрацоўка такіх праектаў неабходная для лічбавага суверэнітэту краіны. Беларускі аналаг Windows збіраюцца мадыфікаваць пад патрэбы эканомікі.
Урад ужо стварыў пералік пілотных праектаў, над якімі будуць працаваць беларускія распрацоўшчыкі. Аднак гэты пералік не канчатковы — Шульган паабяцаў хуткім часам расказаць пра іншыя амбіцыйныя праекты.
Тэрміны стварэння беларускай Windows не называюцца.
-
«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі
-
Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
Каментары