Берасцейская культурна-асветніцкая ініцыятыва «Грунт» аднавіла выданне першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове. Усе нумары будуць прысвечаны 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.

Галоўнай мэтай «Мужыцкай праўды 2013» стане не заклік на барыкады, а асвета, сцвярджае адзін з заснавальнікаў ініцыятывы «ГРУНТ» Віктар Клімус:

— Мы плануем выдаць сем нумароў, столькі ж колькі было выдадзена Кастусём Каліноўскім, выходзіць яна будзе на працягу гэтага года. Будзем змяшчаць гістарычныя даты, падзеі, інфармацыю пра месцы баёў, пра герояў, іншыя цікавыя факты, якія шмат хто з сучаснай моладзі не ведае, а таксама абвесткі пра нашыя іншыя мерапрыемствы на гэтую тэматыку.

Нумары будуць выходзіць на працягу ўсяго года. Сярод іншых мерапрыемстваў, якія прымеркаваныя да 150-годдзя паўстання Каліноўскага — гэта конкурсы, віктарыны, выпуск дыска з песнямі Касінераў, вандроўкі па месцах паўстання і моладзевы летнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?