Аднак
Грабеншчыкоў сам пачаўпрэс-канферэнцыю з пытання да «Камсамольскай праўды»: «У гонар чаго ваша газета мае такую назву?»
Журналістка пачала расказваць пра брэнд, маладосць і задор, на што
Грабеншчыкоў адзначыў, што камсамол вучыў у першую чаргу даносіць на сваіх бацькоў,таму дзіўна бачыць газету з такой назвай у 2013 годзе. «Дзякуй Богу, што не «Расстрэльны спіс» — пажартаваў ён.
Далей Грабеншчыкоў пачаў разважаць пра тое, што ён рэальны і «БГ» — гэта дзве розныя асобы. І «маштаб БГ» вельмі палохае яго: «Калі я даведваюся, што БГ спыніўся ў нейкім гатэлі, я сялюся ў іншым».
Грабеншчыкоў падпісваў петыцыю ў падтрымку палітвязняў свету, у тым ліку Алеся Бяляцкага, аднак «палітычных поглядаў і грамадзянскай пазіцыі» не мае.
«Калі музыка пачынае займацца палітыкай, ён губляе сваю сутнасць творцы, бо перастае „быць для ўсіх“, ператвараецца ў грамадзяніна», — кажа Грабеншчыкоў.
Чорныя спісы музыкаў яго не дзівяць, Грабеншчыкоў кажа, што яны «існавалі паўсюль і заўжды», хоць, вядома, нічога добрага ў гэтым няма.
«Калі ў Pink Floyd выходзіў альбом Animals, іх менеджары адмовіліся плаціць італьянскай мафіі, якая трымала радыёстанцыі. Таму канцэрты тура праходзілі ў паўпустых залах. Вось вам прыклад „чорнага спісу“. Давялося плаціць».
Ягоны імідж гуру працягвае «працаваць», журналісты перадаюць яму пытанні ад знаёмых таксістаў, ад дзяўчыны, якая «жадае бухнуцца вам у калені, і спытаць як жыць». «Бухнуцца яна можа, а вось наконт таго, як жыць, нічым не дапамагу» — адказвае Грабеншчыкоў.
Яго думкі хаваюцца за іроніяй і ўсмешкай індыйскага бажка, ягоныя ўспаміны пра Мінск — «усе бліскучыя, але непаліткарэктныя», без удакладненняў. Цяпер ён ездзіць па Беларусі, вось быў канцэрт у Бабруйску — БГ у захапленні. «У Бабруйск, жывёліна» — гэта ж пра мяне».
Грабеншчыкоў
«Не, бо ў мяне зараз няма торэнтаў, і мне даводзіцца пампаваць іх за грошы як апошняму ідыёту. Я купіў альбом Рычарда Томпсана на iTunes, і нават не магу ні з кім ім падзяліцца. Пры першай магчымасці перапампую бясплатна. iTunes Sucks».
Адказы музыкі на пытанні кшталту «Ці любіце вы есці?» мы прыводзіць не будзем — скажам толькі, што не любіць.