Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы TUT.BY наведаўся ў госці да навучэнцаў беларускамоўнай гімназіі № 23.
Ціхія калідоры, рэдкія кабінеты, у якіх не знойдзеш больш за 20 вучняў, строгі
Валерый Шынкароў працуе ў гімназіі больш за восем гадоў.Выкладае фізіку ў 6–11 класах. Раней працаваў у рускамоўнай школе. Але калі прыйшоў у гімназію № 23, зразумеў, што трэба ўсё выкладаць
— Я сам хацеў тут працаваць. Я бачыў дзяцей, якія прыйшлі сюды вучыцца на беларускай мове. Мне гэта падабаецца. Я беларус і стаўлюся да беларускай мовы і беларускасці вельмі пазітыўна. Вырашыў, што, як усякі настаўнік, я павінен размаўляць і ведаць мову не горш за вучняў.
— Якія складанасці ўзнікаюць ппадчас выкладання фізікі
— Безумоўна, ёсць складанасці, перш за ўсе звязаныя з адсутнасцю дыдактычных матэрыялаў на беларускай, але гэта не перашкаджае навучанню і засваенню ведаў па фізіцы, таму што я за гады выкладання назапасіў дастаткова матэрыялаў. Амаль усе тэрміны, якія мы выкарыстоўваем на занятках, маюць або лацінскія, або грэцкія карані, паходжанне якіх я тлумачу. І часцей гэтае тлумачэнне дапамагае вучням.
Вучні гімназіі № 23 прыйшлі вучыцца менавіта сюды з розных прычын: кагосьці ў дзяцінстве прывялі бацькі, другія — па ўласным жаданні. На перапынку можна было заўважыць, што амаль усе вучні размаўляюць
Гімназія № 23 існуе з 2002 года. Тут вучацца дзеці з першага па адзінаццаты клас. Прадметы тыя ж, што і ў іншых школах. Вось толькі з замежных моваў вывучаюць не англійскую і нямецкую ці французскую, як традыцыйна бывае, а англійскую і кітайскую.
— У нашай установе існуе выкладанне на беларускай такіх замежных моваў, як англійская і кітайская. Практыка выкладання кітайскай пачалася яшчэ ў 2006 годзе. Гэтую мову вывучаюць з першага па адзінаццаты клас. Выкладанне вядзецца на кітайскай, але калі патрэбныя
Cтаршыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў сцвярджае, што сёння ў Мінску шэсць беларускамоўных школ, але ёсць яшчэ і беларускамоўныя класы ў рускамоўных школах. Што да ўсёй Беларусі, то беларускамоўных школ больш у вёсках. Але вучняў там вельмі мала і з кожным годам робіцца ўсе менш, таму школы закрываюць. Паводле Белстата, сёння ў краіне на беларускай мове навучаецца 151 тысяча школьнікаў, альбо 16,4% ад агульнай колькасці.