Усяго патроху22

Вера Палякова-Макей сыграла ў дэтэктыве для жонак кіраўнікоў дыпмісій

Жонка міністра замежных справаў Беларусі Вера Палякова-Макей 11 сакавіка правяла сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый з нагоды Дня жанчын.

Мерапрыемства адбылося ў Тэатры-студыі кінаакцёра. На сцэне быў прадстаўлены спектакль «Сродак Макропуласа», у якім грае Вера Палякова-Макей. Дэтэктыў у дзвюх дзеях пастаўлены паводле п’есы чэшскага драматурга Карэла Чапека.

Спектакль быў вельмі цёпла сустрэты глядачкамі. Наталля Сухавецкая (Украіна) адзначыла, што захопленая майстэрствам акцёраў. Салім Мэйсам Хадзі Салім (Ірак) сказала, што з захапленнем знаёміцца з беларускім мастацтвам і была радая пабываць на такой цікавай сустрэчы. Нгуен Тхі Ха (В’етнам) падкрэсліла, што ёй спадабалася сустракаць 8 сакавіка ў Мінску.

Як сказала журналістам Вера Палякова-Макей, многія з замежных дам даўно прасілі запрасіць на адзін з яе спектакляў, таму яна вырашыла паклікаць усіх на гэтую пастаноўку.

Мерапрыемства прайшло ў святочнай вясновай атмасферы.

Каментары2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць