Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску
У часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па месцы пастаяннай дыслакацыі падраздзялення выпрабавальнага цэнтра перспектыўных беспілотных тэхналогій «Рубікон» расійскай арміі, паведаміла Групоўка войскаў УСУ «Поўдзень».

Скрыншот з відэа
Паводле наяўных разведвальных звестак, знішчаныя навучальна-трэніровачная база для падрыхтоўкі расійскіх аператараў беспілотнікаў, месцы размяшчэння асабовага складу і захоўвання дронаў. Таксама пацверджана паражэнне прадстаўнікоў каманднага складу падраздзялення.
Паводле папярэдніх ацэнак, страты праціўніка могуць складаць больш за 30 забітых і да 70 параненых.
Каментары