Андрэй Расінскі. Кадры

«Трансформэры»

Тайны радавод падлеткавага атракцыёну.

posterТрансформэры (Transformers)
ЗША, 2007, каляровы, 144 хв.
Рэжысэр: Майкл Бэй
Ролі выконваюць: Шыа Лабеф, Мэган Фокс, Джош Дзюамэль, Рэйчэл Тэйлар, Тайрэс Гібсан, Джон Войт, Джон Туртура
Жанр: Маладзёвы фантастычны баявік
Адзнака: 5,5 (з 10)

Цывілізацыі мэханічных істотаў – Аўтаботаў і Дэсэптыконаў – вядуць змаганьне паміж сабой. Згублены Энэргетычны куб вызначыць, хто будзе панаваць у Сусьвеце. Полем бітвы стаецца Зямля, а ключавая фігура ў барацьбе – падлетак, які вельмі любіць машыны…

Карціна Майкла Бэя – відовішчны камэрцыйны атракцыён. Аснова атракцыёну – лялькі-трансформэры. Калі дзеткі, якія гулялі ў робатаў, што пераўтвараюцца ў аўтамабілі й ваяроў, дасягнулі кінаглядзельнага веку – выйшаў фільм. Майкл Бэй (“Перл-Харбар”, “Армагедон”) – выдатна ўпраўляецца зь вялікім бюджэтам. Крутое мачылава мэханічных лялек, грукат, палёты, пераўтварэньні, вялізныя машыны як лепшыя сябры, страляніна, бомбы і выбухі…

Але, акрамя выкарыстаньня брэндавых цацак (і толікі хлапечага гумару) – карціна мае сваю тайну. І гэтая тайна – сваяцтва.

Самую злую машыну знаходзяць у паўночных ільдах, як у забытай карціне бацькі кінаатракцыёнаў Жоржа Мяльеса (у ягонай стужцы стогадовае даўніны аграмадны сьнегавы чалавек нападаў на вандроўнікаў). Але сваяцтва “Трансформэраў” не абмяжоўваецца такімі пашаноўнымі сувязямі. Мяльесаўскі сьнежны чалавек – стрыечны брат Франкенштэйна, які паводле Шэлі, хаваўся ў ільдах.

Яшчэ адна тайна стужкі – падлеткавая любоў. Каго хлопец любіць болей: машыну, альбо дзяўчыну? Падлеткі вагаюцца, але адказ бомба-фільму не пакідае сумневаў: “круты хлопец” мусіць любіць дзяўчыну – на машыне. Кінадзяцінству - ня скончыцца.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах на сайце kino.br.by.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць