Кампанія Google абвясціла пра старт продажаў Google Glass Explorer Edition — «акуляраў дапоўненай рэальнасці». Кліенты, якія запісаліся ў чаргу па прыладу, ужо атрымалі паведамленні па электроннай пошце што іх заказ ў хуткім часе будзе адпраўлены.

«У нас выдатная навіна — акуляры і праграмнае забеспячэнне да іх цалкам гатовыя. Мы прынялі рашэнне адразу ж пачаць пастаўкі першай партыі гаджэтаў нашым кліентам», — паведаміла кампанія.

Першая партыя дзвюх тысяч прылад будзе прададзена па цане $ 1,5 тыс. Калі ў продаж паступіць наступная партыя «разумных» акуляраў, невядома.

З дапамогай Google Glass Explorer Edition іх уладальнікі змогуць здымаць відэа, адпраўляць паведамленні, ладзіць відэаканферэнцыі, а таксама карыстацца перакладчыкам. Акуляры абсталяваныя прыладамі Bluetooth і Wi-FI, якія дазваляюць перадаваць файлы з дапамогай смартфонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?