Урад будзе працаваць на выпраўленнем «гіганцкай памылкі», якая была зроблена ў 1999 годзе, калі былі дазволены прыватныя пенсійныя фонды. Такое меркаванне выказаў міністр фінансаў Польшчы Ян Вінцэнт-Растоўскі. Цяпер менавіта яны сталі прычынай рэзкага росту дзяржаўнага доўгу. Прыватныя фонды не змаглі забяспечыць істотнага росту пенсій, у той жа час вялікія сродкі аказаліся адцягнутымі з дзяржаўнай сістэмы сацыяльнага забеспячэння, што ўдарыла па бюджэце. Урад быў вымушаны пазычаць сродкі для кампенсацыі дэфіцыту.

Цяпер, калі прыватныя фонды выступілі з прапановай, каб ім дазволілі выплачваць пенсіі не да канца жыцця, а толькі пэўную колькасць гадоў, што дазволіла б ім палепшыць свой фінансавы стан, у краіне выбухнуў скандал. У 2011 годзе ўрад быў вымушаны абмежаваць прыток сродкаў у прыватныя пенсійныя фонды. Альтэрнатывай гэтаму магла быць нацыяналізацыя пенсійнай сістэмы — дарога, якой пайшлі ўлады ў Вугоршчыне і Аргенціне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?