Эканоміка

Нафтавы баланс могуць узгодніць на найбліжэйшым пасяджэнні Саюзнага Саўміна

Беларусь і Расія дамовіліся ўзгадніць нафтавы баланс на 2013 год на найбліжэйшым пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Мінэнерга РФ і Мінэканомікі Беларусі даручана завяршыць узгадненне балансаў па нафце і нафтапрадуктах на 2013 год і ўнесці іх на разгляд чарговага пасяджэння саюзнага ўрада, якое можа прайсці ў верасні-кастрычніку.

Балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія рэгулярна ўзгадняюць абедзве краіны, складаюцца з сямі пазіцый: газ, нафтавая сыравіна, аўтамабільны бензін, дызпаліва, топачны мазут, вугаль і электраэнергія. Да гэтага часу ўзгодненыя тры балансы на 2013 год — па прыродным газе, электраэнергіі і вугалі.

Баланс нафтавай сыравіны, дзе прапісаныя аб’ёмы паставак у Беларусь расійскай нафты, на ўвесь 2013 год пакуль не ўзгодненыя.
Паводле інфармацыі БелаПАН, пасля таго, як будзе вырашанае гэтае пытанне, Беларусь і Расія падпішуць і іншыя балансы — па бензіне, дызпаліве і топачным мазуце. Пакуль жа Расія ажыццяўляе пастаўкі нафты ў Беларусь у рамках графікаў паставак, якія зацвярджаюцца штоквартальна.

Вырашэнне пытання па нафтавым балансе расійскі бок увязвае з ходам рэалізацыі двухбаковых праектаў у рэальным сектары эканомікі.
У прыватнасці, у ліпені гэтага года Мінэнерга Расіі заявіла: пастаўляючы нафту ў Беларусь на бяспошліннай аснове, расійскі бюджэт нясе страты. Кампенсаваць гэтыя страты расійскі бок лічыць магчымым шляхам стварэння СП на базе буйных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Цяпер абмяркоўваецца магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў на базе МАЗа і КамАЗа, Мінскага завода колавых цягачоў, «Гродна Азота», «Інтэграла».

Пры гэтым расійскі бок не раз выказваў незадавальненне хуткасцю рэалізацыі такіх праектаў. «Праект па аб’яднанні МАЗа і КамАЗа абмяркоўваецца ўжо паўтара года, за гэты час можна было рэальна нарасціць выпуск абедзвюх мадэлей», — заяўляў вясной гэтага года ў інтэрв’ю БелаПАН пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

На думку экспертаў, калі канкрэтных крокаў па рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў у рэальным сектары не адбудзецца, узгадненне нафтавага балансу будзе працягвацца ў штоквартальным рэжыме.

Тым часам беларускі бок ініцыюе падпісанне нафтавага балансу адразу на год, як гэта было да гэтага года. Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ў жніўні паведаміў, што расійскаму боку прапанавана падпісаць паліўна-энергетычны баланс не толькі да канца 2013-га, але і на ўвесь 2014 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў2

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася72

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў2

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць