фота з twitter Святаслава Вакарчука

8 снежня ў «Мінск-Арэне» выступіў украінскі гурт «Океан Ельзи», лідар якога Святаслаў Вакарчук не раз выказваўся ў падтрымку Еўрамайдану. Падчас канцэрту Вакарчук размаўляў з гледачамі па-ўкраінску і падзякаваў беларусам за падтрымку.

«Мінск-Арэна» была афарбаваная ў жоўтыя і сінія колеры.

Таксама Святаслаў у панядзелак пакінуў наступны допіс у twitter:

«Я виходжу на Майдан не агітувати за ЄС. Я хочу щоб влада з повагою ставилась до своїх громадян. Тих хто за ЄС і хто проти. До Всіх!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0