Лідар «УДАРа» Віталь Клічко заявіў мітынгоўцам на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, што на час вядзення перамоваў аб магчымым урэгуляванні сітуацыі, будзе абвешчана перамір'е.

Unian.ua

Unian.ua

Мітынгоўцы пагадзіліся з гэтай прапановай, перадае Радыё Свабода.

Па словах Клічка, перамовы лідараў апазіцыі і прэзідэнта Віктара Януковіча павінны пачацца а гадзіне дня (14:00 па Мінску). Ён таксама паведаміў, што сярод патрабаванняў — адмена «законаў 16 студзеня» і адстаўка ўраду.

Сёння Клічко пайшоў размаўляць з афіцэрамі спецыяльнага падраздзялення «Беркут» каля стадыёна «Дынама».

У суправаджэнні двух людзей ён прайшоў скрозь барыкаду з падпаленых аўтамабільных пакрышак і пайшоў у шэрагі «Беркута».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?