Каля 100 тыс. чалавек наведалі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое прайшло ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 5—6 ліпеня.

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва.

Паводле яе слоў, па колькасці гасцей і ўдзельнікаў пятае свята пабіла ўсе рэкорды мінулых гадоў.

Асаблівай папулярнасцю на свяце карысталіся вырабы народных майстроў, якія прыехалі сюды з Беларусі, Расіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?