Забарона на наведванне лясоў уведзена ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці, паведаміў першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Алік Ганчароў.

У сувязі з анамальна высокай тэмпературай паветра істотна вырасла верагоднасць узнікнення ачагоў пажараў у лясах і на тарфяніках. Цяпер больш за 60% плошчы ляснога фонду рэгіёну па паказчыках згаральнасці характарызуецца чацвёртым класам. У сувязі з гэтым раённыя выканаўчыя камітэты прынялі рашэнні аб часовай забароне на іх наведванне і ўзмацненні патрулявання экасістэм. У дзевяці раёнах уведзены рэжым павышанай гатоўнасці функцыянавання аб'ектаў народнай гаспадаркі і прадпрыемстваў розных галін эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?