Свет33

Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»

На сустрэчы з грамадзянамі 29 красавіка канцлер ФРГ Олаф Шольц засмяяўся, кажучы пра просьбы Украіны паставіць нямецкія ракеты Taurus. Раней ён смяяўся з суграмадзян, якія скардзіліся яму на ўзровень пенсій або кошт электраэнергіі.

Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: AP / Michael Sohn

Прадстаўнік апазіцыйнай партыі назваў Шольца за такія паводзіны «канцлерам-рагатуном».

Псіхолагі адказалі BILD, што можа азначаць смех канцлера Германіі.

«Шольц смяецца не таму, што высмейвае іншых, а таму, што знаходзіцца ў стане стрэсу і няўпэўненасці ў сабе. Смех — гэта ахоўная маска, якая дазваляе паменшыць або зняць напружанне ў такой сітуацыі», — разважае Торстэн Хавенер, пісьменнік і псіхолаг.

Шольц лічыцца асцярожным, дакладным, ураўнаважаным, удумлівым, фармалістам і аналітычнага складу чалавекам, але такія асобы разлічваюць на дыстанцыю, а не на блізкасць.

А сустрэчы з грамадзянамі маюць на ўвазе блізкія зносіны і экстравертныя паводзіны, што выклікае няўпэўненасць і стрэс.

«Спантаннае некантраляванае зняцце напружання адбываецца дзякуючы смеху, які вызваляе. Многім людзям гэта знаёма з уласнага паўсядзённага жыцця: так раптам смяюцца на пахаванні або ў іншых сітуацыях няўпэўненасці», — мяркуе Крысціян Гальвес, бізнэс-трэнер і эксперт па мове цела.

Каментары3

  • Жорж
    04.05.2024
    Шольц пасмяецца пасьля 4 лістапада.
  • Gorliwy Litwin
    04.05.2024
    проста ён цынічны палітык, акурат якога парадзіў наш час, і ягоны смех азначае проста "а фулі вы мне зробіце". Думаю,  у многіх гледачоў "Гульні тронаў" такія паводзіны нават выклікаюць сімпатыю. Шольц фармуе "новую норму"
  • Максим Дизайнер
    05.05.2024
    Все правильно сделал, Олаф.

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі27

УСУ паказалі расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам8

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць