фота Мінск-навіны
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька запатрабаваў навесці парадак у падземных пераходах Мінска.
Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.
«Раней было дадзена даручэнне навесці парадак у падземным пераходзе каля станцыі метро «Каменная Горка». Заданне не выканана, там па-ранейшаму вядзецца несанкцыянаваны гандаль, у тым ліку прамысловымі таварамі, — адзначыў Мікалай Ладуцька.
— Варта таксама звярнуць увагу на санітарны стан аб'ектаў грамадскага харчавання, якія працуюць у пераходах».
Мэр раскрытыкаваў таксама рэкламнае афармленне пераходу.
«Пасажырапаток «Пятроўшчыны» складае каля 20 тыс. чалавек штодня, «Малінаўкі» — 35-36 тыс. чалавек. Але самыя напружаныя — «Каменная Горка» і «Інстытут культуры», таму гэтым станцыям трэба надаць асаблівую ўвагу», — заўважыў старшыня Мінгарвыканкама.
Мікалай Ладуцька запатрабаваў навесці ідэальны парадак у падземных пераходах сталіцы, у тым ліку пераходах каля станцый метро, да канца тыдня.
«Разбярыцеся і навядзіце парадак, зрабіце арганізаванае падсвятленне. У суботу (30 жніўня) мы праінспектуем, што было зроблена для добраўпарадкавання пераходу каля «Каменнай горкі», — сказаў ён.