фота з twitter АП Украіны
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў ураду тэрмінова вырашыць пытанне аб часовым закрыцці пунктаў пропуску на мяжы Украіны з Расійскай Федэрацыяй.
Як паведамляецца ў рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі, гаворка ідзе аб забароне перасячэння мяжы для аўтамабіляў, марскога транспарту, пешаходаў, а ў выпадку неабходнасці і «для іншых камунікацый».
Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што Кіеў мае намер ўзвесці на мяжы з Расіяй сучасны магутны комплекс абарончых збудаванняў.
У памежнай службе Украіны Бі-бі-сі патлумачылі, што пакуль не ведаюць, як указ прэзідэнта будзе рэалізоўвацца на практыцы.
0
0
0
0
0
0